Знайсці
04.05.2017 / 10:014РусŁacБел

Між ЗША і Расіяй «амаль няма даверу» — дзяржсакратар Тылерсан

Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што сёння «амаль няма даверу» між Злучанымі Штатамі і Расіяй.

Ён згадаў пагадненні аб кантролі над узбраеннямі і ўкраінскі крызіс як сферы, дзе Масква «сёння не асабліва дапамагае», у час прэзентацыі будучыні Дзярждэпартамэнта пры адміністрацыі Дональда Трампа 3 мая ў Вашынгтоне, перадае Associated Press.

«Мы зрабілі шэраг спробаў стабілізаваць нашы стасункі, — казаў Рэкс Тылерсан пра ЗША і Расію. — Выканаўца абавязкаў намесніка дзяржсакратара Шэнан кіруе намаганнямі рабочай групы ўбачыць магчымасць разабрацца з рэчамі, якія ў дачыненнях толькі дакучаюць, якія не даюць нам размаўляць міжсобку прынамсі ў ветлівым тоне».

Тылерсан сказаў, што плануе абмеркаваць пытанні супрацы ў вырашэнні сырыйскага канфлікту са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым у кулуарах мерапрыемстваў Арктычнай рады 10-11 мая на Алясцы.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031