Знайсці
02.05.2017 / 11:313РусŁacБел

Дажджы і тэмпература ніжэй за норму. Надвор'е на першы тыдзень мая

На наступным тыднi захаваецца халаднаватае і кантраснае надвор'е. Сярэдняя дэкадная тэмпература паветра па Беларусі чакаецца на 2°C ніжэй за кліматычную норму.

Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У сераду, 3 мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу +1 — +6°С, днём +12 — +18°С.

У чацвер ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 0 — +7°С, па паўднёвым захадзе +8 — +10°С; днём +7 — +14°С, па паўднёвым усходзе +15 — +18°С.

5 мая пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 0 — +7°С, па паўднёвым захадзе краіны +8 — +10°С, па Віцебскай вобласці пры праясненнях да -2°С; днём +10 — +17°С, па поўдні да +18°С.

У выходныя надвор'е істотна не зменіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера