Знайсці
02.05.2017 / 11:3324РусŁacБел

У Мінску п'яны кіроўца цягнуў інспектара ДАІ на дзвярах свайго аўто — ВІДЭА пагоні

Супрацоўнікі ДАІ атрымалі паведамленне пра нецвярозага кіроўцу на вуліцы Волаха ў Мінску ўвечары 1 мая. Яны спрабавалі спыніць кіроўцу «Мерседэса», але той спрабаваў уцячы. Адзін з інспектараў павіс на дзвярах аўто. Машына паехала проста з ім.

Пасля павароту на вялікай хуткасці інспектар упаў на праезную частку. Ён атрымаў траўмы, аднак яго жыццю нічога не пагражае.

Праз некалькі хвілін п'янага кіроўцу ўдалося затрымаць — ён патрапіў у затор перад светлафорам.

У кіроўцы «Мерседэса» выявілі 2,7 праміле алкаголю. На яго складзена 9 пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях, заведзеная крымінальная справа за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031