Знайсці
02.05.2017 / 06:131РусŁacБел

Апазіцыя Венесуэлы абвінаваціла Мадуру ў арганізацыі перавароту

Лідар апазіцыі Венесуэлы Энрыке Капрылес назваў канстытуцыйным пераваротам рашэнне прэзідэнта Нікаласа Мадуры склікаць новы парламент, які заменіць цяперашнюю Нацыянальную асамблею і будзе валодаць паўнамоцтвамі па змяненні канстытуцыі краіны.

Большасць у цяперашняй Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы належыць апазіцыі.

Па словах Мадуры, дэпутатамі новай Нацыянальнай асамблеі будуць звычайныя грамадзяне — працоўныя, якія падтрымліваюць урад, і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Як заявіў Мадура, гэты крок дапаможа пераадолець палітычны крызіс, бо ён пазбавіць уплыву апанентаў, якія прадстаўляюць, паводле яго слоў, небяспеку для краіны.

Цяперашняя Нацыянальная асамблея раней звярнулася да прэзідэнта Мадуры з заклікам сысці ў адстаўку ў сувязі з тым, што краіна перажывае найцяжэйшы эканамічны крызіс.

Старшыня Нацыянальнай асамблеі Хуліа Борхес назваў заяву Мадуры чарговай спробай пазбавіць венесуэльцаў права голасу і яшчэ адным крокам да палітычнага перавароту.

Эканамічны крызіс у Венесуэле прывёў да таго, што ў краіне назіраюцца перабоі з пастаўкамі энергіі, дэфіцыт тавараў першай неабходнасці і гіперінфляцыя, якая, па прагнозах МВФ, у 2018 годзе можа скласці 1660%.

Апазіцыя лічыць, што да гэтага прывяла палітыка Нікаласа Мадуры і цяперашняга ўрада.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031