Знайсці
05.04.2017 / 12:503РусŁacБел

У Расіі прапанавалі забараніць карыстацца сацсеткамі дзецям да 14 гадоў

У заканадаўчым сходзе Ленінградскай вобласці распрацаваны законапраект, які ўводзіць, у ліку іншага, забарону на карыстанне сацсеткамі дзецям да 14 гадоў.

Дакумент, як паведаміў яго аўтар, дэпутат рэгіянальнага парламента Уладзімір Пятроў, мяркуе, што ўладальнік сэрвісу пры рэгістрацыі расійскіх або замежных карыстальнікаў будзе абавязаны праверыць іх пашпартныя дадзеныя.

Агульнаграмадзянскія пашпарты ў Расіі выдаюцца з 14 гадоў, такім чынам, асобы маладзей гэтага ўзросту, у выпадку прыняцця законапраекта, карыстацца сацсеткамі не змогуць.

У выпадку парушэння патрабаванні аб праверцы пашпартных дадзеных, прапануецца спаганяць з юрыдычных асоб штраф у памеры ад 100 тысяч да 300 тысяч рублёў (ад 1 700 даляраў да 5 100 даляраў).

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031