Знайсці
29.08.2016 / 11:162РусŁacБел

На ніцях белай павуціны: сіноптыкі распавялі, якое надвор'е нас чакае на гэтым тыдні

На гэтым тыдні ў Беларусі ўсталюецца сухое і камфортнае надвор'е. Толькі ў аўторак пройдуць навальнічныя дажджы.

Delfi.lt

Пра гэта паведаміў начальнік службы прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак надвор'е ненадоўга зменіцца. У Беларусь прарвецца з Заходняй Еўропы атмасферны фронт, які прынясе паніжэнне тэмпературы і навальнічныя дажджы.

Ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу + 12 … + 18°С, днём + 17 … + 23°С; па паўднёвым усходзе крыху цяплей: ноччу + 19 … + 21°С, днём + 24 … + 26°С.

З серады ўладу над надвор'ем возьме чарговы антыцыклон, які прынясе ў большасць раёнаў краіны сухое надвор'е. Характэрнай асаблівасцю стане халаднаватая раніца, а днём будзе сонечна і камфортна.

31 жніўня будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе Віцебскай вобласці кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу + 5 … + 12°С, днём + 17 … + 24°С.

У чацвер таксама пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ноччу + 4 … + 11°С, максімальная днём + 20 … + 25 ° С, па паўднёвым захадзе да +27 ° С.

2 верасня кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі па поўначы рэспублікі. Тэмпература мінімальная ноччу + 7 … + 14°С, днём + 21 … + 28°С.

Першыя восеньскія выходныя таксама парадуюць цёплым і сухім надвор'ем

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера