Знайсці
14.04.2015 / 13:554РусŁacБел

На Краснасельскіх азёрах узмоцняць ахову

Райскія пейзажы крэйдавых кар’ераў ўсё яшчэ каштуюць ад 3 да 10 базавых велічынь штрафу.

Фота: beautifulplace.by

Адміністрацыя прадпрыемства «Краснасельскбудматэрыялы» таксама рыхтуецца да турыстычнага сезону, паведамляе СБ. Ахова крэйдавых кар’ераў каля Краснасельска (Гродзенская вобласць) будзе ўзмоцненая.

Папулярныя сярод турыстаў тэхналагічныя кар’еры будзе патруляваць Дэпартамент аховы, ужо закуплены новы эвакуатар.

У бліжэйшы час кар’еры таксама пачне патруляваць міліцыя.

Фота: Кацярына Чароўская, sb.by

Вадаёмы, празваныя «беларускімі Мальдывамі», на самой справе небяспечныя: глыбіня дасягае 50, у вадзе шматлікія віры, а колькасць крэйды і шкодных бактэрый перавышае нормы ў 100 раз.

Адміністрацыя просіць устрымацца ад купання ў азёрах і адпачынку на іх берагах. Просьба распаўсюджваецца і праз крэатыўны відэаролік на Youtube.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031