Знайсці
07.04.2015 / 09:431РусŁacБел

Мінгандаль: Любое павышэнне цаны павінна быць эканамічна абгрунтаваным

Любое павышэнне цаны павінна быць эканамічна абгрунтаваным. Аб гэтым у размове з карэспандэнтам БелТА заявіў начальнік упраўлення эканомікі, фінансаў і цэн Міністэрства гандлю Беларусі Павел Філіпаў, каментуючы адмену забароны на рост рознічных цэн на тавары ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года.

«Любое павышэнне цаны вытворцам або імпарцёрам павінна быць эканамічна абгрунтаваным. Усе цэны павінны быць канкурэнтаздольнымі. Работа вытворцаў і імпарцёраў павінна быць накіравана на зніжэнне выдаткаў вытворчасці і выдаткаў, звязаных з пастаўкай прадукцыі на спажывецкі рынак», - адзначыў Павел Філіпаў.

Паводле яго слоў, вяртанне да свабоднага цэнаўтварэння — адна з мер, накіраваная на паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу.

«Падрыхтавана сумеснае пісьмо Мінэканомікі і Мінгандлю, якім тлумачыцца, што правілы фарміравання цэн, якія дзейнічалі з 20 лютага 2015 года, з моманту ўступлення ў сілу пастановы нумар 250 не прымяняюцца. Цяпер суб'екты гаспадарання павінны кіравацца агульнымі падыходамі ў заканадаўстве, якія датычацца цэнавага рэгулявання», - канстатаваў ён.

Павел Філіпаў падкрэсліў, што сітуацыя на валютным і спажывецкім рынках Беларусі стабілізавалася, устаранёны дыспарытэт цэн у сумежных з Расіяй рэгіёнах. «У нас цяпер па спажывецкай карзіне розніца цаны ніжэйшая больш як на 14 працэнтаў у параўнанні з Цэнтральнай адміністрацыйнай акругай Расіі. Калі параўноўваць сталіцы дзвюх дзяржаў, то ў Мінску цэны таннейшыя больш як на 20%», - сказаў начальнік упраўлення.

Ён нагадаў, што Мінгандаль прадоўжыць рэгуляваць цэны на сацыяльна значныя тавары і алкагольную прадукцыю мацункам звыш 28%.

Як паведамлялася, з 31 сакавіка ў Беларусі адменена забарона на рост рознічных цэн на тавары ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 250, якім унесены змяненні ў пастанову нумар 1207 ад 19 снежня 2014 года «Аб некаторых пытаннях спажывецкага рынку»

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера