Знайсці
04.02.2015 / 12:217РусŁacБел

У Гомельскай вобласці адкрыты новы поклад нафты

Фантанны прыток атрыманы на Рэчыцкім радовішчы ў выніку бурэння разведачнай свідравіны на глыбіні 2.826-2.870 метраў, паведамляе прэс-цэнтр прадпрыемства. Пачатковы дэбіт свідравіны склаў амаль 100 тон нафты ў суткі. 

Новы поклад выяўлены на этапе даразведкі ўжо распрацаваных радовішчаў пры асваенні ланска-старааскольскага гарызонту. Бурэнне свідравіны планавалася зыходзячы з вынікаў навукова-даследчых пошукаў маладых вучоных «БелНДПІнафты» (навукова-даследчы інстытут ВА «Беларуснафта») і было пачатае ў жніўні 2014 года. Праектная глыбіня свідравіны па ствале склала 2 875 метраў. 

Паводле аператыўных падлікаў, патэнцыяльныя геалагічныя запасы новага пакладу складаюць 1048 тыс. тон, з іх тыя, што здабываюцца, — 315 тыс. тон. 

Ідзе падрыхтоўка да пастаноўкі гэтых запасаў на дзяржаўны баланс, а таксама іх уцягванне ў распрацоўку Рэчыцкага радовішча. Плануецца бурэнне чатырох здабыўных і адной нагнятальнай свідравіны. 

«Адкрыццё новай залежы пацвярджае, што пры ўсёй вывучанасці геалогіі Рэчыцкага радовішча яго рэсурсная база не да канца вычарпаная, — гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра прадпрыемства. — Акрамя таго, гэта стала ўдалай пробай сіл сумеснага беларуска-італьянскага праекта — першай эшалоннай буравой устаноўкі «Дрылмек» — «Сейсматэхніка», прызначанай для кустовага бурэння».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031