Знайсці
09.12.2014 / 16:583РусŁacБел

Максім Багдановіч. Вы, панове, пазіраеце далёка…

9 снежня — 123 гады ад нараджэння Максіма Багдановіча.

* * *

Вы, панове, пазіраеце далёка
Ў блеску сонца зь вялізарных плеч народных,
Але сьвятло крые шмат чаго ад вока –
Днём ня бачыце Вы зорак пуцяводных.

Загляніце жа, будзь ласка, Вы у студню:
Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,
Але дно яе і ў ночы і ў палудню
У вадзе люстранай зоры адбівае.

К тым, каго жыцьцё заціснула глыбока
Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі,
Вы, панове, хоць і бачыце далёка,
Загляніце ў душы – студні са сьлязамі.

1913

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031