Знайсці
17.02.2014 / 13:23РусŁacБел

Дурню лягчэй: Галіна Адамовіч — пра герояў сваіх фільмаў

У рубрыцы «Нефармат» сайта belfilm.org кінарэжысёр Галіна Адамовіч разважае пра герояў сваіх фільмаў.

Галіна Адамовіч — кінарэжысэр студыі «Летапіс», лаўрэат нацыянальных і міжнародных кінафестываляў. Аўтар дакументальных фільмаў: «Інакіня», «Завядзёнка», «Божа мой» ды іншых.

«Таленавітым цяжка ў любой краіне, у любы час, — кажа яна. — Цвятаева пісала, што розум і талент вельмі дрэнныя дары ў калыску, асабліва жаночую. Дурню лягчэй, каб была ежа і нейкая праца. Чарка і скварка, шмат каму гэтага сапраўды дастаткова. І тыя пачуцці, ах там былі стужкі ў савецкія часы… Кіламетры здымалі жахлівых, пустых рэчаў. Ні пра што. І гэта ўсё захоўваецца ў архівах, кіламетры смецця. Калі чалавек робіць працу з кан'юктурных пазіцый — гэта дрэнна. Гэта значыць, што ён не вельмі шчыры ў сваёй працы. Справы, якія ты робіш, штодзённа замінаюць думаць пра вялікае, але мэта жыццёвая безумоўна рабіць мастацтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031