Знайсці
12.01.2013 / 18:409РусŁacБел

У беларускай Вікіпедыі тэматычны тыдзень: дадай артыкул пра паўстанне 1863 года

Працы хопіць на ўсіх.

Беларуская Вікіпедыя класічным правапісам ладзіць супольную працу, прысвечаную паўстанню Каліноўскага.

З 8 па 21 студзеня арганізаваны так званы «тэматычны тыдзень» да 150-годдзя паўстання 1863 году.
Гэта выдатная магчымасць пашырыць беларускую Вікіпедыю артыкуламі пра паўстанне Каліноўскага і тую эпоху.

Польскі, англійскі і расейскі раздзелы Вікіпедыі ўтрымліваюць дастаткова звестак па паўстанні, і патрабуецца нават проста перакладніцкая праца дзеля пашырэння беларускай прысутнасці ў энцыклапедыі.

Адміністратары Вікіпедыі заклікаюць таксама карыстацца наяўнымі беларускімі крыніцамі, паколькі звестак па беларускіх асобах няма або замала.

Спіс тэмаў і артыкулаў, якія трэба стварыць ці пашырыць, можна пабачыць тут — http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя: Праект: Тэматычны_тыдзень/Паўстаньне_Каліноўскага . Аднак кожны можа дадаць і артыкул па тэме, які не пазначаны ў спісе.

Працы хопіць на ўсіх. Напрыклад, дасюль у нас няма нават згадкі пра «Паўстанне 1863–1864 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім» ці апісанне 90% бітваў падчас паўстання.

За першыя чатыры дні ужо створана 20 артыкулаў.
Арганізатары запрашаюць усіх далучацца да праекту і дапамагчы беларускай Вікіпедыі пашырыць звесткі па паўстанні Кастуся Каліноўскага.

У гэты самы час на польскім раздзеле Вікіпедыі таксама арганізаваны тэматычны тыдзень, прысвечаны Студзеньскаму паўстанню (так у нашых суседзяў называецца паўстанне Каліноўскага): http://pl.wikipedia.org/wiki/Wikiprojekt:Tygodnie_tematyczne/Tydzie%C5%84_Powstania_Styczniowego

Руслан Равяка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031