Знайсці
17.08.2017 / 16:533РусŁacБел

У Расіі прадаецца палац за 3000 біткойнаў ФОТА

У Расіі механізмаў правядзення такіх угодаў не існуе. Па словах экспертаў, заяўленая сітуацыя можа быць выкарыстаная толькі для рэкламы і прыцягнення ўвагі.

Загарадны дом плошчай 930 кв. м, размешчаны ў пасёлку Ніколіна на прэстыжнай 2-й Успенскай шашы на захадзе Падмаскоўя, выстаўлены на продаж агенцтвам Kalinka Group, якое плануе рэалізаваць яго за 3 тыс. біткойнаў, што эквівалентна $ 8 млн.

Пры гэтым, уласнікі аб'екта і рыэлтары ў курсе, што такога кшталту ўгоды (тым больш на такія значныя сумы) не праводзіліся ў Расіі і ніякіх механізмаў іх рэгулявання пакуль не існуе. Верагодна, у выніку дом прыйдзецца прадаць за рублі.

Акрамя таго, піша «Коммерсантъ» угоды з крыптавалютамі могуць прыцягнуць увагу праваахоўных органаў. На мінулым тыдні стваральніка фермерскага кааператыва LavkaLavka выклікалі ў пракуратуру, якая вынесла яму папярэджанне з прычыны гандлю за біткойны.

hi-tech.mail.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031