Знайсці
22.05.2017 / 15:2614РусŁacБел

Прадстаўлены канцэпт беларускага зенітна-ракетнага комплексу ФОТА

У ходзе міжнароднай выставы ўзбраенняў Milex-2017 у Мінску беларуская кампанія НПТАА «АКБ ТСП» прадставіла канцэпт зенітна-ракетнага комплексу (ЗРК) сярэдняй далёкасці. На адным шасі павышанай праходнасці 8х8 размешчаныя транспартна-пускавыя кантэйнеры зенітных ракет і радыёлакацыйная станцыя. Такім чынам, паўтараецца канцэпцыя ЗРК «Бук». Боекамплект — 6 ракет вертыкальнага старту.

Прадпрыемства мяркуе камплектаваць ЗРК ракетамі ўласнага вырабу. Пытанне аб поўнай лакалізацыі вытворчасці не мэтазгоднае праз адсутнасць ў Беларусі належнай навукова-тэхнічнай і прамысловай базы. Аднак, рухавік і сістэма кіравання будуць беларускай вытворчасці.

Праект распрацоўваецца кампаніяй «АКБ ТСП» з уласнай ініцыятывы, без прыцягнення дзяржаўнага фінансавання. Меркаваны тэрмін гатоўнасці 3—5 гадоў.

Асобныя блокі перспектыўнага ЗРК ўжо распрацаваныя, вырабляюцца і прымяняюцца ў ходзе мадэрнізацыі ЗРК «Бук».

НПТАА «АКБ ТСП» — інавацыйнае прадпрыемства, заснаванае ў 2002 годзе. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца: глыбокая мадэрнізацыя існуючых узораў ўзбраення і вайсковай тэхнікі; правядзенне навукова-тэхнічных і ваенна-навуковых даследаванняў; распрацоўка і серыйная вытворчасць новых сістэм ўзбраення і іх элементаў і прылад падвойнага прызначэння; распрацоўка і вытворчасць апаратна-праграмных сродкаў для сістэм кіравання войскамі і зброяй.

bsblog.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031