Знайсці
18.04.2017 / 08:58РусŁacБел

Рыжанкоў назваў 16 відаў спорту, якія ўвойдуць у праграму Еўрапейскіх гульняў — 2019 у Мінску

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў назваў 16 відаў спорту, якія дакладна ўвойдуць у праграму Еўрапейскіх гульняў 2019, паведамляе Tribuna.com.

- На сёння ёсць кансенсус па гімнастыцы (спартыўнай, мастацкай, акрабатыцы), па трох відах барацьбы, дзюдо, самба, па веславанні на байдарках, настольным тэнісе, хутчэй за ўсё будуць бадмінтон, стэндавая і кулявая стральба. З гульнявых відаў спорту будзе баскетбол 3x3, пляжны валейбол, пляжны футбол. Гэта тыя віды, па якіх дасягнуты кансэнсус, — сказаў Максім Рыжанкоў ў праграме «Арэна» на канале «Беларусь 1».

Канчатковы спіс відаў спорту будзе зацверджаны ў маі гэтага года.

Да гэтага часу няясная сітуацыя з лёгкай атлетыкай, хоць у канцы студзеня генеральны сакратар НАК Анатоль Котаў запэўніваў, што гэты від спорту будзе ўключаны ў праграму II Еўрапейскіх гульняў.

Праблемы з уключэннем лёгкай атлетыкі ў праграму Еўрагульняў-2019 у Мінску могуць паўстаць у сувязі з тым, што ў гэты ж год, з 28 верасня па 6 кастрычніка, у Катары пройдзе чэмпіянат свету.

Tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031