Знайсці
06.05.2024 / 20:4713РусŁacБел

Гісторыкі ў выгнанні стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Пра стварэнне новай арганізацыі паведамілі ў яе свежаствораным тэлеграм-канале.

Галоўнай мэтай стварэння інстытута заяўляецца падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. Таксама ў склад інстытута ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі.

У створаным тэлеграм-канале плануецца публікаваць каментары гісторыкаў і экспертаў па актуальных падзеях у сферы палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі, апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, звязаныя з беларускай гісторыяй.

Чытайце таксама:

Даносчыкі зараз двойчы падумаюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
6
Марзалюк/адказаць/
06.05.2024
Вольга, шпарага, не свісці, ведаем вашу праўдзівую гісторыю
0
Valadzimir/адказаць/
06.05.2024
[Рэд. выдалена]
2
Максим Дизайнер/адказаць/
09.05.2024
Вольга

Это сказки про Костюшко, Бурого и БНР - правдивая история?Вся ваша правдивая история на сегодняшний день - сдрыстнуть в сладкую Эвропу, забыть про Беларусь, как про страшный сон, перед этим выставив на продажу по цене испанских таунхаусов льготные панельные хоромы и ылитные жоповозки, нажитые пры крывавейшай дыктатуры пролетарских люмпенов, которыми вы по сути в большинстве своем и являетесь. Ылита, мля, история.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031