Знайсці
25.03.2017 / 09:30РусŁacБел

Нямецкі банк выпадкова перавёў партнёрам мільярды даляраў

Нямецкі дзяржаўны банк развіцця KfW памылкова перавёў у чатыры іншыя банкі некалькі мільярдаў даляраў. Гэтую інфармацыю прадстаўнікі банка ўжо пацвердзілі агенцтву Рэйтэр.

Па дадзеных нямецкіх СМІ, усяго банк ледзь не згубіў ад пяці да шасці мільярдаў даляраў. Агенцтва Блумберг са спасылкай на крыніцу сцвярджае, што прычынай памылковага пераводу стаў тэхнічны збой.

Паведамляецца, што з-за гэтага збою некаторыя адзінкавыя плацяжы былі праведзены некалькі разоў запар. У самім банку заявілі, што, заўважыўшы збой праграмы, адмянілі ўсе памылкова праведзеныя плацяжы і пачалі расследаванне інцыдэнту.

Банк KfW ўжо не ўпершыню апынаецца ў такой сітуацыі. У 2008 годзе ён памылкова перавёў 300 млн даляраў у амерыканскі банк Lehman Brothers неўзабаве пасля таго, як той абвясціў пра сваё банкруцтва. Той перавод справакаваў у Германіі гучны скандал.

KfW - найбуйнейшы ў Германіі дзяржаўны банк. Па памеры актываў ён займае сярод нямецкіх банкаў трэцяе месца, саступаючы толькі Deutsche Bank і Commerzbank. Назіральную раду KfW узначальвае міністр фінансаў краіны Вольфганг Шойбле.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031