Знайсці
17.09.2012 / 00:494РусŁacБел

Іран упершыню прызнаў прысутнасць сваіх вайскоўцаў у Сірыі і Ліване

Тэгеран упершыню афіцыйна прызнаў, што накіраваў у Сірыю і Ліван службоўцаў «Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі» для дапамогі сірыйскім уладам у барацьбе з паўстанцамі.

Пра гэта заявіў камандзір элітных іранскіх сіл генерал Мухамед Алі Джафар, не ўдакладніўшы колькасці адпраўленых туды байцоў.

«У сувязі з асаблівай сітуацыяй у Сірыі і Ліване шэраг службоўцаў „Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі“ знаходзіўся ў гэтых краінах. Тым не менш, гэта не азначае нашай там ваеннай прысутнасці», — адзначыў ён.

Са словаў Джафара, Тэгеран дзеліцца з Дамаскам разведдадзенымі і нават прадстаўляе фінансавую падтрымку. Але генерал асабліва падкрэсліў, што калі Сірыя падвергнецца ўзброенаму нападу, Іран прадставіць ёй і вайсковую дапамогу.

Улетку заходнія СМІ паведамлялі, што рашэнне пра дапамогу Дамаску Тэгеран прыняў у ліпені пасля гібелі сірыйскага міністра абароны ад рук тэрарыста-смяротніка. Сцвярджалася, што іранскія вайскоўцы прыбылі ў Сірыю на самалётах з сотнямі тонаў ваеннага грузу: зброяй, ракетамі і экіпіроўкай.

Да гэтага часу Іран не прызнаваў факту прысутнасці сваіх вайскоўцаў у Сірыі.

Euronews

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031