Знайсці
19.04.2024 / 22:202РусŁacБел

Рэдкі выпадак: віцебскі суд прызнаў, што мужчыну два гады таму адправілі на суткі незаконна

І спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Фота: Віцебскі аблвыканкам

У 2022 годзе жыхар Талачынскага раёна атрымаў сем сутак арышту за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду. Аднак праз два гады суд прызнаў гэтае рашэнне незаконным, заўважыў «Віцебск, я гуляю».

У красавіку 2022 года суд устанавіў за жыхаром Віцебшчыны прэвентыўны нагляд тэрмінам на шэсць месяцаў. Мужчына павінен быў рэгулярна адзначацца ў мясцовым аддзяленні міліцыі. Там склалі адпаведны графік — мужчына павінен быў з'яўляцца кожны першы і трэці панядзелак месяца. Дакумент падпісаў намеснік начальніка Талачынскага РАУС.

Як аказалася, па законе такі графік можа падпісваць толькі начальнік РАУС. Віцебскі абласны суд заявіў: паколькі дакумент быў падпісаны намеснікам, на яго падставе нельга было выносіць рашэнне аб парушэнні ўмоваў прэвентыўнага нагляду.

Па гэтай прычыне, а таксама з-за заканчэння тэрміну даўнасці і зняцця прэвентыўнага нагляду, абласны суд пастанавіў спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
1
0
ЯНКА/адказаць/
19.04.2024
Падкажыце хоць хтосьці, калі ласка, а ў РБ што, за афіцыйны герб Віцебскай вобласьці ўжо прэсуюць? Калі не, то атрымліваецца, яго можна паўсюль выкарыстоўваць!
20.04.2024
Так во чыво палучылась... А мы та думалі тама іму пам'ятнік у Целяханах на кампенсацыю паставяць. Ну ў протчым як і ў Чарнобылі - амытутніпрычом ента ўсё Абама.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031