Знайсці
19.04.2024 / 18:185РусŁacБел

У ЦВК прызначылі сілавіка

Членам Цэнтральнай выбарчай камісіі стаў намеснік начальніка Акадэміі МУС.

Фота: БелТА

Першы намеснік начальніка Акадэміі МУС Аляксей Башан прызначаны членам Цэнтральнай выбарчай камісіі. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка.

Башан — палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, прафесар. Яго кандыдатуру ў ЦВК рэкамендавалі прэзідыумы Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Па законе, на прафесійнай аснове ў ЦВК працуюць толькі старшыня і сакратар. Астатнія члены камісіі працуюць на грамадскіх пачатках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
Бігус/адказаць/
19.04.2024
Заўважылі як у Беларусі выбудоўваецца каставае грамадства? Вышэйшая каста гэта радня і сілавікі , трохі ніжэй брсмэаўцы. Гэта кіруючы клас. У найнізшую касту трапляюць "змагары" і іх дзеці. Чым больш "засвяціўся" змагар тым ніжэй яму месца. Спіскі ёсць каго на работу не браць, каго не паставяць навышэйшую пасаду, каго на мяжы трэба пільна агледзець.
0
Гуляць дык гуляць® БРСМ галаўнога мозгу/адказаць/
19.04.2024
Чыво ужэ мелачыцца, там якіясь выбары-дувыбары. Давай прызначым усё і ўся з какардамі. У краму пад аўтаматам, у кайданках на прагулку за марозівам па 20 капеек і канешне мядаль "За ўзяція турпуцёўкі на Акрэсьціна". З.Ы. падгузнік ў камуфляжы трэба кажнаму беларусу ў памяць пра шчаслівая дзецтва
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
19.04.2024
Ганьба, імператар у другім месцы, а гэта гаўляйтар, сёньня адзін, заўтра іншы, як гаспадары вырашаць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031