Знайсці
18.04.2024 / 20:306РусŁacБел

Пяцікласніца патраціла зберажэнні бацькоў, а потым і дзядулі — тысячы долараў

Маленькая школьніца крала па 100 долараў з заначкі бацькоў. Мяняць іх на рублі ўзялася мама яе сяброўкі, але брала сабе долю. Чым скончылася крымінальная гісторыя, піша «Мінск-Навіны».

У непрыемнай сітуацыі апынулася сямʼя з Магілёва, чыя дачка знайшла ў кватэры схаваную бацькоўскую заначку: 3,5 тыс. долараў, атрыманыя ад продажу аўтамабіля. 

Спачатку дзяўчынка не надала значэння сваёй знаходцы, але праз нейкі час вырашыла скарыстацца сітуацыяй. «Адной паперкай менш, адной больш, адразу так і не заўважыш», — вырашыла пяцікласніца і выцягнула банкноту. Як аказалася, наміналам 100 долараў. 

Разам з найлепшай сяброўкай-аднакласніцай, якой яна па вялікім сакрэце расказала, дзе ўзяла грошы, юная прадпрымальніца адправілася на шопінг. Толькі не ведала, што адзіны законны сродак плацяжу на тэрыторыі краіны — беларускі рубель. Набраўшы поўны кошык тавараў у магазіне, паклала на прылавак долары і была моцна здзіўлена адмовай касіра прыняць для аплаты замежную банкноту. 

Трохі знерваваўшыся, дзяўчынкі вырашылі пашукаць шчасця ў іншай краме. Але і там іх напаткала расчараванне. Толькі ў трэцяй краме ім патлумачылі, што долары трэба абмяняць на беларускія рублі. Дзеці, якія ажыццяўляюць абмен грошай, прыцягнулі б непатрэбную ўвагу з боку супрацоўнікаў банка. І тады сяброўка ўладальніцы замежнай валюты прыдумала выйсце: яе маці зможа абмяняць грошы. 

Тая сапраўды пагадзілася дапамагчы.

Атрымаўшы па курсе 312 беларускіх рублёў, сяброўкі хутка знайшлі ім прымяненне: накупілі касметыкі, прысмакаў, нават нейкую суму пазычылі аднакласнікам. Але багатае жыццё хутка скончылася і нічога не заставалася, як ізноў залезці ў бацькоўскую заначку. 

Мама сяброўкі зноў пагадзілася абмяняць грошы. Але на гэты раз жанчына папрасіла ўключыць яе ў долю, бо дачка раскрыла сакрэт сяброўкі і агучыла колькасць наяўных грошай. Яна прапанавала 100 долараў даць падлеткам на выдаткі, а яшчэ сотню забраць сабе за тое, што не раскажа бацькам дзяўчынкі аб яе дрэнным учынку. Пасля абмену жанчына падзяліла беларускія рублі на траіх. 

Праз нейкі час і гэтыя грошы таксама скончыліся. Ізноў вырашылі звярнуцца да адпрацаванай схемы. Толькі з кожным разам апетыты мамы сяброўкі раслі. І за сваё маўчанне яна ўжо прасіла ўсё большую суму.

Калі ў схованцы заставалася каля 600-800 долараў, жанчына нагадала аднакласніцы дачкі, што яе дзед захоўвае каля 3,5 тыс. долараў. Аб гэтым сваёй маці прабалбаталася дачка, выдаўшы яшчэ адзін сакрэт сяброўкі-аднакласніцы. І той не заставалася нічога, як наведацца ў госці да дзядулі. Пасля такіх паходаў яго схованка хутка апусцела. 

Колькі б доўжылася гэтая гісторыя — невядома, але дзядуля вырашыў пералічыць свае назапашванні. Выявіўшы прапажу, ён патэлефанаваў сыну — бацьку дзяўчынкі, і той таксама знайшоў адсутнасць грошай. Дарослыя хутка выкрылі «злачынную схему». 

Далей гісторыя пайшла ў іншым кірунку. 

Маці сяброўкі, прыціснутая фактамі і прызнаннем дзяўчынкі, адмаўляцца не стала і паабяцала пакрыць шкоду. Толькі не прыдумала нічога лепшага, як пайсці на рабаванне. Нават месца выбрала: вёску свайго дзяцінства. Тамака яна даўно не зʼяўлялася, і суседзі ўжо не памяталі яе ў твар. Ахвяру выбрала наўздагад: ноччу святло гарэла толькі ў адной вясковай хатцы. 

На яе стук дзверы адчыніла 84-гадовая бабулька. Нядоўга думаючы, жанчына распыліла ёй у вочы спрэй. Але прыступіць да пошуку грошай не паспела: да хаты падʼехала машына, і тая змушаная была бегчы. Пацярпелая выклікала міліцыю, на шчасце, медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася. 

Жанчыну аператыўна затрымалі. Як высветлілася, у біяграфіі абвінавачанай гэта не першая правіна — 35-гадовая маці чатырох дзяцей ужо была раней судзімая за ўчыненне маёмасных злачынстваў. Цяпер дзяцей перадалі на выхаванне бабулі і дзядулю (бацькам абвінавачанай). 

Следчыя Магілёўскага раённага аддзела СК прадʼявілі ёй абвінавачанне па трох артыкулах КК: 

ч. 3 арт. 205 («крадзеж, учынены ў буйным памеры»);

ч. 3 арт. 172 («уцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне цяжкага злачынства»);

ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 206 («замах на рабаванне, учынены паўторна»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
84
Панылы сорам
163
Ха-ха
59
Ого
61
Сумна
101
Абуральна
208
26
ром/адказаць/
18.04.2024
бЭЛЛарусы прыражденныя бизнесмЭны....ей бы грошай... да раскруцицца,,, пры Тиханоускай маглаб веску трымать...свабода ж
як некаторыя ,,,пры лукашенке крававым дыктатары таким бабла накалатили и зараз у польшчах сядять... странно как это возможно?
6
Шри-Ланка/адказаць/
18.04.2024
ром, для вас 4 тысячи долларов это дофига бабла? Это среднемесячная зарплата в западных странах
9
Шалупiнне/адказаць/
18.04.2024
Шалупiнне, не считайте чужие деньги, у вас поэтому и своих няма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031