Знайсці
18.04.2024 / 15:5120РусŁacБел

Вольга Лойка адказала Халезіну: «Гэта не працуе» — забівае. Думайце, што працуе, і спрабуйце паўтарыць

Былая палітзняволеная, журналістка Вольга Лойка адрэагавала на інтэрв'ю Мікалая Халезіна «Нашай Ніве».

Чытайце: Вялікая гутарка з Халезіным — як прапаноўвалі адлёт Лукашэнку, пра Саннікава і журналістыку 90-х, тэатр і грошы

«Вось на днях высветлілася, што я яшчэ няправільна спадзявалася. Спадар Халезін прайшоўся па ўсім «няправільным» Тутбаі, не забыўшыся згадаць асабіста.

«І таму я так абурыўся, напрыклад, інтэрв'ю Лойкі. Гэта дзіўная пазіцыя, дзе гаворыцца пра тое, што я сяджу ў турме і хтосьці павінен быў па мне весці эфектыўныя перамовы. «Вось калі б быў Зісер, ён бы вырашыў». Гэта не так працуе, ніхто б цяпер не дамовіўся. Адзінае, чаго ўдалося дамагчыся — гэта міждзяржаўныя перамовы. Абарона сваіх грамадзян — гэта абавязак краіны, таму Швейцарыя нават магла ўручыць даверчыя граматы, каб вызваліць сваю грамадзянку».

А яшчэ Тутбай — «пошта», і навінавая «квазі-стужка», «якая нібыта давала навіны, але не ўсе, таму што цэлы шэраг тэм быў закрыты».

Абясцэніць канкурэнта — нармальная практыка. Але Зісер памёр, а Золатава і Чэкіна атрымалі па 12 гадоў калоніі. Атрымалі — за сваю працу, сваю пазіцыю, свой маштаб уплыву. Праз Акрэсціна і СІЗА прайшлі 15 супрацоўнікаў кампаніі, праз допыты, пагрозы і страшныя намёкі — дзясяткі. Пасля ўсяго гэтага самы час паспяховаму тэатральнаму дзеячу размазаць Тутбай як «прадукт канфармізму». Хоць і «эканамічна правільна выбудаваны». І на тым дзякуй.

Засталося апраўдвацца за «няправільныя» надзеі. Якіх, дарэчы, за кратамі не тое каб у лішку. Спадзяюцца на сваіх прэзідэнтаў (уладальнікі іншых пашпартоў), на УСУ, на Бога, ды на адчайную упартасць блізкіх. Быў бы падчас майго сядзення жывы Юрый Анатольевіч [Зісер] — быць і яму побач з УСУ і Богам, ну даруйце.

Так, сапраўды вельмі дзіўная пазіцыя — спадзявацца, што для твайго выратавання нешта зробяць. Як зрабілі ў іншых паспяховых карпаратыўных кейсах, дзе беларусы і без замежных пашпартоў выйшлі на волю. Памятаеце, былі гісторыі PandaDoc, «Прэс-клуба», «21-га стагоддзя»? Усе сядзельцы — памятаюць. І спадзяюцца, што будуць і яшчэ.

І хочацца, каб надзея не памерла ў тых, хто сядзіць. Хай вераць у Дуду, Байдэна, Добкіна, Зяленскага, Ціханоўскую, правільна гэта ці не.

«Гэта не працуе» — забівае. Думайце, што працуе, спрабуйце паўтарыць», — напісала Вольга Лойка.

Чытайце таксама:

Вольга Лойка: Хто мог бы весці перамовы па палітвязнях? Трэба шукаць выхад на ўмоўнага Абрамовіча 

Лойка: Найлепшая навіна, якую я чакала за кратамі, — што тэлеграм-канал Tut.by закрылі ў абмен на Золатаву

Вольга Лойка расказала, як здымалася для прапагандысцкага фільма пра Tut.by

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
15
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
9
1
назіральнік/адказаць/
19.04.2024
Яшчэ раз нагадваю, што палітычная цэнзура на тутбаі сапраўды існавала, асабліва па чутлівым для рэжыма пытанням, як фальсіфікацыі "выбараў", асабліва з доказамі.
Болей таго, гэтыя лойкі самыя пагаджаюцца з Зіссерам, што тое выключна бізнес. Дык чаго наракаць на люстэрка?
1
Кіса пакрыўдзілась/адказаць/
19.04.2024
Хіба той факт, што тутбай знішчылі і некаторых журналістаў пасадзілі дае ім нейкую індульгенцыю ад крытыкі? Ня трэба быць Халезіным каб бачыць зашквары тутбая. Нібыта не было супрацы з гэбэ, і супрацоўнікі не мелі мадэратарскія правы на форумах дзе выдалялі ўсе нацыянальная арыентаваныя пасты задоўга да 2020-га? А як наконт трэшавай інфармацыйнай палітыкі, ні слова па-беларуску, нейкая рубрыка была, выцягвалі паскудства з газет расейскай імперыі пачатка 20-га стагоддзя пра Менск - губернскі горад. Навошта?! Можа яны ганарылісь акупацыяй Беларусі?
0
этот/адказаць/
19.04.2024
Ліцвін Альгерд,онлайнер усидел, правда почти очко лопнуло
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031