Знайсці
18.04.2024 / 11:166РусŁacБел

Намесніка дырэктара гомельскай рэкламнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым. Сам дырэктар за кратамі за палітыку

Андрэй Віннікаў знік 1 красавіка. Як стала вядома «Радыё Свабода», сілавікі разглядаюць некалькі версій смерці.

Рэкламная тэлекампанія «ФілТБ», архіўнае фота

У канцы сакавіка вядомага гомельскага прадпрымальніка, заснавальніка рэкламнай тэлекампаніі «ФілТБ» Віталя Філінскага затрымала міліцыя, яго арыштавалі на 15 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Затым Філінскі атрымаў чарговыя 15 сутак.

А яго намеснік Андрэй Віннікаў знік. Ён выйшаў з дому ўначы і больш там не з'яўляўся. 18 красавіка стала вядома, што Віннікава знайшлі мёртвым. Пра гэта паведаміў атрад «Сімуран», удзельнікі якога займаюцца пошукам зніклых людзей.

Як стала вядома «Радыё Свабода», праваахоўныя органы сярод іншых версій прычын смерці Віннікава разглядаюць суіцыд.

Кампанія «ФілТБ» была створаная ў 1990-х. Гэта адзінае ў Гомельскай вобласці рэкламнае агенцтва поўнага цыклу, якое займалася распрацоўкай рэкламы, выкананнем і размяшчэннем яе на тэлевізійных каналах. Кампанія шмат супрацоўнічала з дзяржаўнымі ўстановамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
26
Абуральна
16
0
Шуба качанавай /адказаць/
18.04.2024
Мая версія , у жніўні 20 года па Мінску былі такія "раптоўныя" трупы на ўскраінах горада
0
каркуша/адказаць/
18.04.2024
Мая версія  очень похоже на правду 
0
Ябацькафоб/адказаць/
18.04.2024
Дзе знайшлі? У якім стане? У артыкуле бракуе дэталей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031