Знайсці
31.03.2024 / 22:2989РусŁacБел

Франак Вячорка расказаў, адкуль у яго дарагі гадзіннік і хто падарыў яму чаравікі

Дарадца Ціханоўскай адказаў «Белсату» на пытанні пра свой гардэроб. 

Франак Вячорка кажа, што мае сціплы гардэроб. Скрын відэа «Белсат»

У Вячоркі заўважылі дарагі гадзіннік — Omega Seamaster Planet Ocean. Яго кошт — 5-9 тысяч даляраў.

Гадзіннік, які заўважылі ў Франака. Скрын відэа «Белсат»

«Мне яго падараваў чалавек, які вельмі шмат спрычыніўся да беларускай справы. Займаўся і да 2020 года, і пасля 2020-га адраджэннем беларускіх мясцінаў. Многія яго ведаюць таксама. Ну ён, напэўна, пабачыўшы, што ў мяне няма гадзінніка, проста зняў свой з рукі і сказаў: вось табе, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь»,

— патлумачыў Франак.

Ён кажа, што такі гадзіннік выбіваецца з яго сціплага гардэроба.

Рэчы Вячорка стараецца купляць на зніжках, а новыя чаравікі яму падарылі на дзень народзінаў адвакаткі — Ганна Маціеўская і Марыя Колесава-Гудзіліна. «Пабачылі, што мае боты ўжо такія збітыя-зношаныя», — падзяліўся Вячорка.

Тыя самыя чаравікі, падораныя адвакаткамі. Скрын відэа «Белсат»

Чытайце таксама:

Вячорка расказаў, што Офіс Ціханоўскай можа прапанаваць беларусам унутры краіны

Вячорка пра варыянт абмяняць палітвязняў на расійскіх агентаў і ваеннапалонных: Абмяркоўвалі. Дэталяў не магу агалошваць

Франак Вячорка: Пратасевіч зламаны, ён пад кантролем і не можа выехаць з Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
51
Панылы сорам
33
Ха-ха
58
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
6
0
гоблен/адказаць/
19.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
гоблен/адказаць/
19.04.2024
Покачану, +
0
гоблен/адказаць/
19.04.2024
Как же восхитительно ваше понимание свобод, господа! Цензура что у Луки, что у вас! Только дураки думают, что от перемены мест слагаемыми сумма меняецо! :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера