Знайсці
29.04.2024 / 17:058РусŁacБел

Стала вядома, з-за чыйго даносу апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка

Праваабаронцы з Mayday Team выявілі ў базе зваротаў у КДБ, здабытай «Кіберпартызанамі», паведамленне ад 4 снежня 2021 года. У ім жыхар Масквы Сяргей Васільевіч Сауткін папрасіў чэкістаў «звярнуць увагу на парушэнне» жыхаркай Бабруйска Наталляй Таран «закона аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці».

Падставай для даносу паслужылі нібыта каментары Наталлі Таран пад публікацыямі журналіста Аркадзя Бабчанкі:

«Яна перыядычна размяшчае свае водгукі адпаведнага супрацьзаконнага зместу на падрыўныя публікацыі Аркадзя Бабчанкі, у дачыненні да якога ў РФ распачаты крымінальны пераслед за тэрарыстычную дзейнасць», — заявіў Сауткін.

Сілавікі прыйшлі да Наталлі Таран праз некалькі дзён і затрымалі яе. На 74-гадовую (на той момант) жанчыну распачалі крымінальную справу — праўда, не за «распальванне варожасці», а за «паклёп на Аляксандра Лукашэнку» (арт. 367 КК РБ), «абразу Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ), і «абразу службовай асобы пры выкананні» (арт. 369 КК РБ).

Да суда Наталлю Таран пакінулі пад падпіскай аб нявыездзе. 8 жніўня 2022 года суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска прызнаў яе вінаватай па ўсіх артыкулах і прысудзіў жанчыну да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Падрабязнасцяў справы няма — працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

У лістападзе 2022 года Магілёўскі абласны суд прысуд пакінуў у сіле. Цяпер Наталля Таран адбывае свой тэрмін у Гомельскай калоніі № 4. Праваабарончай супольнасцю Беларусі яна прызнаная палітычнай зняволенай.

@nashanivanews «Кіберпартызаны» апублікавалі 40 000 даносаў ад беларусаў. Але ці ўсё гэта менавіта даносы? #беларусь#белорусы#милициябеларуси#кгб#нашаніва#новостибеларуси♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Чытайце таксама:

Самыя пажылыя палітвязні — хто яны і за што іх арыштавалі

«Я не даносіў, мы ж сябруем». Як апраўдваюцца выкрытыя стукачы

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі

«Лукашэнка і Шуневіч заслугоўваюць смяротнага пакарання». Пра што насамрэч пісала «Фрау А» ў КДБ?

Бондарава стукала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»

«Давыдзька, Эрнст і Ціханоўскі — гэта адзін чалавек у розных грымах». Дзіўныя даносы, якія дасылалі ў КДБ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
54
0
Этот/адказаць/
29.04.2024
Anatol Starkou, вы не настоящий Старкоу.
4
бабруйчанін/адказаць/
29.04.2024
Бабчанка ягоны камрад Муджабаеў шмат год працавалі на прапаганду рф..Мярзотнікі і зараз Діма Карчынскі падобен на гэтых Яго " унаунсо" са зброей падтрымала сепараў прэдністроўя У 96 годзе пад сафіты тврф і тв бт перакульвала машыны даі у Мінску Рэфэрэндум нагадваю Пасля Карчынскі Арэстовіч Дугін у Маскве і " памаранчавы майдан" гэта змова Штатаў супраць еднасці славян .У 13- 14 годзе таксама дзейнічал як правакатар Яго жонка дэпутат ад парціі ляшка на акладзе ў Ахметава.Мяне насцярожваюць іыя з рБ якія пахвалююцца камрадсівам з Діма Карчынскі ...Як з усхода так і з поўдня ні ўсе на карысць Беларусі і дакладна ні камрады ні радня...суууседзі
3
Бабчанка - сябручок Муждабаева/адказаць/
29.04.2024
Бабчанка лепшы сябра тамбоўска-маскоўскага журналіста Айдэра Муждабаева, які сее варажнечу паміж украінцамі і беларусамі і паміж літоўцамі і беларусамі. Сам Бабчанка - акупант Чачні.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031