Знайсці
26.03.2024 / 08:0515РусŁacБел

Пяскоў заявіў, што РФ не пацерпіць па суседстве краіну з «агрэсіўнымі памкненнямі»

«Ці можна займацца вырашэннем украінскай праблемы без удзелу Расіі? Адказ адназначны — нельга», — мяркуе прэс-сакратар Пуціна.

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Расія не змірыцца з існаваннем ля яе межаў дзяржавы, гатовай любымі метадамі, у тым ліку сілавымі, забраць Крым і новыя рэгіёны, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Яны, напрыклад, хочуць сілай забраць наш Крым.

Як мы можам дапусціць існаванне на нашых межах дзяржавы, у якой задакументаваны намер выкарыстоўваць любыя метады, каб адабраць у нас Крым? Пра новыя рэгіёны я нават не кажу», — сказаў ён у інтэрв'ю парталу aif.ru, піша «Інтэрфакс».

«Для нас важна спыніць працэс нанясення шкоды нашай бяспецы, выключыць магчымасць існавання ў суседнім «пакоі» еўрапейскай, ля нашых межаў дзяржавы, якая мае ў адносінах да нас агрэсіўныя памкненні, дзяржавы з нацыяналістычнай начыннем, дзе нацыяналісты праніклі ва ўладу», — заўважыў Пяскоў.

Гаворачы аб планах Кіева правесці «саміт міру», на якім бы абмяркоўвалася «формула Зяленскага» ва ўрэгуляванні канфлікту, прадстаўнік Крамля заўважыў, што вельмі шмат краін хочуць унесці ўклад у мірнае ўрэгуляванне сітуацыі вакол Украіны і гатовыя далучыцца да розных фарматаў.

«Гэта мы таксама разумеем і вітаем такі настрой. Але ці можна займацца вырашэннем украінскай праблемы без удзелу Расіі? Адказ адназначны — нельга», — заявіў ён у сувязі з гэтым.

З ягоных слоў, такое абмеркаванне без удзелу Расіі «абсурднае і бесперспектыўнае».

Пяскоў таксама заявіў, што «Украіна ператварылася ў інструмент у руках калектыўнага Захаду, з дапамогай якога яны маюць намер, як ім здаецца, даціснуць Расію, стрымаць Расію, пакінуць яе на задворках развіцця ва ўсіх сэнсах, а калі атрымаецца, то і дабіць яе».

Чытайце таксама:

Дзмітрый Пяскоў: Гэта пачыналася як спецыяльная ваенная аперацыя, але ўжо стала вайной

Пяскова спыталі наконт катаванняў затрыманых за тэракт у «Крокусе»

Зяленскі назваў Пуціна нікчэмнасцю, каментуючы тэракт у «Крокусе»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15
0
Ірома/адказаць/
26.03.2024
Ерома, усё што табе і тваёй расеі застаецца - гэта ўкусіць захад за зад :)
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
26.03.2024
Максим Дизайнер, калі ты пра рашку, то цалкам згодны
0
Ерома/адказаць/
27.03.2024
Ядавітыя іклы захаду, ты тожа нічэрта не панімаеш у міравой історыі і паліціке еслі расія выб'ет паследнія ядавітыя клыкі у загніваюшчэва запада он станіт нармальным перастаніт занімацца у міры грабіжом і эксплуатацыяй гнісці і гніць другіх і тагда у расіі і нашай сіняокай беларусіі с нім начнёцца взаімавыгаднае сатруднічэства
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера