Знайсці
29.04.2024 / 14:445ŁacБел

Бондарава радуецца, што кагосьці затрымалі за нацысцкую сімволіку. А ў самой…

Паглядзелі, які забаронены кантэнт можна адшукаць у канале даносчыцы.

Вольга Бондарава ў танку.

Вольга Бондарава зноў парадавалася, што кагосьці затрымалі за распаўсюд забароненай сімволікі.

Гэтым разам нагодай стала затрыманне ў Расіі саліста гурта «Карозія металу» падчас аблавы на канцэрце. Прычынай затрымання стала публічная дэманстрацыя нацысцкай сімволікі — на футболках удзельнікаў гурта знайшлі «калаўрат», які, паводле рашэння суда, «падобны да свастыкі да ступені змяшэння і ў такой якасці падлягае ідэнтыфікацыі як знак, які рэабілітуе і гераізуе нацызм».

Даносчыца падхапіла гэтую тэму, маўляў, «чорнае сонца» (іншая назва «калаўрата») да дабра не давядзе. А «неанацысту», як яна назвала саліста гурта, затрыманне па тым жа абвінавачванні некалькі гадоў таму «не пайшло на карысць».

Тое, што той жа неанацысцкі сімвал прысутнічаў на нашыўках расійскіх спецназаўцаў, якія затрымлівалі падазраваных у здзяйсненні тэракту ў Крокус Сіці Холе, і шырока выкарыстоўваецца вагнераўцамі, яна быццам і не заўважыла.

Не падтрымала Бондарава і сваю віцебскую калегу, прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву. Сталіністку Мірсалімаву судзілі за рэабілітацыю нацызму, якую суд пабачыў у допісах са сцягам УСУ са свастыкай, гістарычных фота з бел-чырвона-белым сцягам і партрэтам Гітлера і іншых, якія суправаджаліся антыфашысцкімі допісамі.

Вядомыя таксама выпадкі, калі людзей судзілі за савецкія антыфашысцкія плакаты, дзе на карыкатурных выявах нацысцкіх лідараў прысутнічала свастыка.

Здавалася б, тут прарасійскія актывісты мусілі б аб'яднацца, бо падобныя допісы можна знайсці ў кожнага з іх. Але Вольга Бондарава заняла іншую пазіцыю, быццам яна недатыкальная і такое не можа адбыцца з ёю, а таму не спяшаецца чысціць свой тэлеграм. А чысціць ёсць ад чаго.

У тэлеграм-канале Бондаравай за апошні час можна адшукаць адразу некалькі допісаў з дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі.

У адным з рэпостаў пад артыкул Бондараву падвяла родная камуністычная партыя. У сваім допісе камуністы паказалі здабытыя ва Украіне расійскімі акупантамі «трафеі», сярод якіх паклалі падушку з нашытай на яе свастыкай.

У наступным допісе Бондарава змагалася з каляднымі васьміканцовымі зоркамі, патрабуючы іх замяніць на савецкія. У зорках яна пабачыла не толькі сімволіку НАТА, але і сімволіку АУЕ (арыштанцкі ўклад адзіны) — татуіроўку лагерных аўтарытэтаў, зладзеяў у законе, якім яна наносіцца пад ключыцу. Даносчыца прадэманстравала ўсё багацце аўешнай сімволікі. На адну з апублікаваных ёю зорак са значэннем «смерць камуністам» нанесены дзве спараваныя руны «зіг» — эмблема нацысцкага СС.

У свой канал Бондрава перапосціла з прарасійскага рэсурса і сцяг Украіны са свастыкай — відаць, той жа, за фотаздымак з якім судзілі раней Мірсалімаву. Пры гэтым рэпост яна зрабіла праз некалькі дзён пасля таго, як віцебская сталіністка распавяла за што канкрэтна яе прыцягнулі да адказнасці. Вось дзе сапраўды «ўрок, які не пайшоў на карысць».

Гэта толькі некалькі прыкладаў з менавіта нацысцкай сімволікай, якія з'явіліся на канале Вольгі Бондаравай за апошнія паўгода. Але забароненай сімволікі там куды больш. Напрыклад, даносчыца зацірае на скрыншотах назвы і лагатыпы беларускіх рэсурсаў, прызнаных рэжымам Лукашэнкі экстрэмісцкімі, але пры гэтым актыўна рэпосціць допісы расійскіх каналаў, якія гэтага не робяць. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Прарасійская актывістка Мірсалімава атрымала гіганцкі штраф — за «адзіночны пікет з БЧБ»

«Называлі палітычнай прастытуткай». Сталіністка Мірсалімава расказала пра два дні за кратамі

Жыгімонт і Бондарава звінавацілі Тура ў ідэалагічнай дыверсіі

Гомельскі правакатар Какойта спытаў у адміністрацыі Лукашэнкі аб законнасці татуіроўкі з Пагоняй. Пасля гэтага ў яго пачаліся праблемы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
15
0
Ганьба/адказаць/
29.04.2024
Калі ўжо разарве гэту істоту?
0
Максім, які не памёр/адказаць/
29.04.2024
Бондарава ў танку 😀 залік!
0
Проста жыхар/адказаць/
29.04.2024
У сістэме, да якой Бондарава пажадала далучыцца, такія рэчы не праходзяць незаўважанымі. Проста яшчэ не прыйшоў яе час. А калі дадуць каманду на затрыманне, то абвінавачанне ўспомніць усе такія моманты, каб даць ёй пару паказальных сутак.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031