Знайсці
21.03.2024 / 20:013РусŁacБел

Палескі чорны бусел знайшоўся ў Партугаліі. Гэта незвычайна

У лістападзе 2023 года птушкарка Іса Кабэсіньяс (Isa Cabecinhas) назірала чорных буслоў у Партугаліі. У аднаго з чорных буслоў было кольца з нумарам 3В53 — ён яшчэ птушанём быў акальцаваны на гняздзе на Палессі ў Беларусі ў ліпені 2022 года, піша «Дзікая прырода побач».

На фота Ісы Кабэсіньяс наш чорны бусел (з правага боку), які быў акальцаваны арнітолагамі Юрыем Янкевічам і Дзянісам Піпко ў Кобрынскім раёне

У Еўропе ў буслоў і многіх іншых птушак ёсць дзве групоўкі, якія ляцяць у Афрыку падчас сезоннай міграцыі рознымі шляхамі.

Птушкі з Заходняй Еўропы ляцяць праз Гібралтар заходнім шляхам. Птушкі з Усходняй Еўропы — усходнім шляхам праз Басфор. Нашы буслы ляцяць якраз усходнім шляхам. Таму вельмі цікава, што наш чорны бусел апынуўся на зімоўцы ў Партугаліі.

Карта маршрутаў адлёту чорных буслоў у вырай

Напрамкі міграцыі ў птушак закладзеныя на генетычным узроўні. Магчыма, гэты чорны бусел — гібрыд птушак з усходняй і заходняй групоўкі. Магчыма таксама, што заходняя групоўка засяляе часткова захад Беларусі.

Каб атрымаць больш інфармацыі пра міграцыі чорных буслоў, трэба кальцаваць птушак каляровымі кольцамі ці вешаць на іх больш спадарожнікавых перадатчыкаў.

Зараз з белымі бусламі пачалі вяртацца і чорныя. Назірай за небам уважліва, сустракай буслоў на радзіме! 

Чытайце таксама:

Элегантнае рашэнне: незвычайныя «кватэры» для буслоў ствараюць у Брэсце

У вёску Магілёўскага раёна на Каляды прыляцеў бусел

«Адбіцца ад драпежніка, утрая буйнейшага за цябе, — гэта вельмі крута». Як палескае арляня здзівіла навукоўцаў

У Дубровенскім раёне не паляцеў у вырай цалкам здаровы бусел. Вінавацяць людзей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2
0
Чукігектас/адказаць/
21.03.2024
Я бачыў гэтых стварэньняў! Адведваў Гайзінькалнс, а яны хадзілі па лузе ля шашы. Дык вось хто гэта быў!
0
Релокант/адказаць/
21.03.2024
Видимо, тоже релоцировали:-)
0
Бусел/адказаць/
21.03.2024
Ай, дзеўку нейкую партугальскай знайшоў, што рабіць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930