Знайсці
21.03.2024 / 19:508РусŁacБел

Лукашэнка хоча стварыць сваю Церашкову

Аляксандр Лукашэнка развіў радасную актыўнасць у сувязі з чаканым палётам першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай на МКС. Чаму так і для чаго?

Валянціна Церашкова, першая савецкая касманаўтка, адыграла важную ролю ў прапагандзе савецкай, а пасля і пуцінскай сістэмы. Фота: Wikimedia Commons

Спачатку Аляксандр Лукашэнка сазваніўся з беларускай касманаўткай па відэасувязі, выдаў кучу жартаў і паабяцаў салату з цыбулі па вяртанні. А пасля, не чакаючы палёту, хуценька падпісаў спецыяльны закон для касманаўткі і для яе дублёркі, які дае ім ільготы і абавязвае ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці.

Прасцей кажучы, праз адсутнасць якіх-небудзь значных дасягненняў і выбітных персанажаў Лукашэнка вырашыў сам зрабіць сабе новую зорку — умоўна кажучы, беларускую Валянціну Церашкову.

Але ж першая спроба не ўдалася. Старт быў запланаваны на 21 сакавіка: ракета з Васілеўскай мусіла выправіцца ў да МКС з арандаванага Расіяй касмадрому Байканур у Казахстане. Пасля беларуска павінна была правесці на арбіце 12 сутак і вярнуцца на зямлю.

Але ж нешта пайшло не так: ракета трохі падыміла, і пуск адмянілі. Што здарылася і якія праблемы ўзніклі са стартам — пакуль інфармацыі няма. Але папярэднія версіі наступныя: ці то рухавікі ракеты «Саюз», якая павінна была адправіць карабель з экіпажам на МКС, не ўключыліся ў належны час. Ці то не адышла адна з мачтаў стартавага комплексу.

Дакладна вядома толькі тое, што пуск адмяніла аўтаматычная сістэма бяспекі.

Наступная спроба — у суботу, 23 сакавіка.

Валянціна Церашкова, першая савецкая касманаўтка, адыграла важную ролю ў прапагандзе савецкай, а пасля і пуцінскай сістэмы. Старшыня Камітэта савецкіх жанчын — у Лукашэнкі таксама ёсць свой Саюз жанчын, які адыгрывае немалую ролю ў выбарчых фарсах і для падтрымання грамадства ў пакорлівасці. Дэпутатка Вярхоўнага Савета ўсіх скліканняў і Дзяржаўнай Думы — і менавіта Церашковай даручылі ўнесці прапанову аб папраўках у Канстытуцыю, каб дазволіць Пуціну заставацца на пасадзе бясконца.

Выглядае, што, калі ракета ўсё ж паляціць, то Беларусь атрымае рымэйк яшчэ аднаго атрыбута савецкай сістэмы.

Чытайце таксама:

Стала вядома, чаму беларуска не паляцела ў космас

Экіпаж з беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай не стартаваў з касмадрома «Байканур»

Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту

Лукашэнка вызначыў статус беларускіх касманаўтаў. За даброты трэба плаціць лаяльнасцю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
0
справка/адказаць/
22.03.2024
21 сакавіка ў 16.00 рэктар БНТУ Харытончык праводзіў нейкі там сход. І загадаў трансляцыю старту ракеты гэнай паказваць на экране ззаду сябе. А пуск аблажаўся :))) во хохма
0
Лукавый наперсток/адказаць/
22.03.2024
Вольга,а что, сначала было вступление - неожиданное появление Луки на фоне прикорытниц, потом объявление, что белоруска летит в космос.  
И, чтоже усатый ипсошник запланировал на финал? 
Может Кочанову всетаки решил посадить на свое место на фоне пиара уже не состоявшейся белорксской космолэди?))
22.03.2024
Гэта нерэальна, бо Церашкова была першай жанчынай касманаўтам у свеце. У час, калі лёталі мала, і ўвесь свет сачыў за пакарэннем космасу чалавекам. А беларуска няхай ляціць, але колькі ўжо іх там пабывала, мужчын і жанчын, нікога ўжо гэта не кранае. Касманаўт даўно стаў прафесіяй, як геолаг ці хірург. Калі б беларуска першай ступіла на Месяц ці Марс, вось гэта была бы падзея.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930