Знайсці
13.03.2024 / 22:2612РусŁacБел

Чупрыс пракаментавала сённяшняе памілаванне. Спыталі яе і пра палітвязняў

Чыноўніца адзначыла, што раней сярод памілаваных былі асуджаныя па пратэсных артыкулах.

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс. Скрын відэа БТ

Сёння Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 15 чалавек. Паведамлялася, што сярод іх 9 жанчын. 11 з 15 на момант здзяйснення злачынстваў былі непаўналетнімі.

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс у эфіры БТ удакладніла, што тры з памілаваных жанчын — з непаўналетнімі дзецьмі. 

Памілаваным зменшылі тэрмін або змякчылі пакаранне.

Абавязковая ўмова для іх пасля вызвалення — працаўладкаванне.

У Чупрыс спыталі пра асуджаных па пратэсных артыкулах. Яна не адказала, ці трапілі яны сёлета пад памілаванне, але згадала, што ў папярэднія гады такія выпадкі былі.

«У 2021 годзе прэзідэнтам было прынята [такое] рашэнне аб памілаванні ў дачыненні да 40% усіх памілаваных, і гэта было па тых асобах, якія здзейснілі злачынствы так званай пратэстнай накіраванасці. У 2022 годзе ад агульнай колькасці памілаваных гэтая катэгорыя склала 77%. Ну і ў 2023 годзе, мы ведаем, адзінкавыя выпадкі памілавання былі.

Гэта пра што кажа? Хоць гэтыя асобы сябе супрацьпаставілі краіне, інтарэсам краіны ў складаны перыяд для нашай дзяржавы, прэзідэнт іх памілаваў, прэзідэнт іх убачыў», — адзначыла чыноўніца.

Імёны памілаваных пакуль невядомыя.

Скрын відэа БТ

Яна расказала таксама, што амністыя ў гэтым годзе будзе адрознівацца — тым, што шырока распаўсюдзіцца на непаўналетніх, у тым ліку на тых, хто асуджаны па наркатычных артыкулах (у тым ліку з абцяжваючымі абставінамі), і на жанчын з дзецьмі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
31
1
Сымон/адказаць/
14.03.2024
Aleh,100000 чалавек - гэта ваша лічба. Менавіта гэта і ёсць рэсурс штрэйкбрэхараў, з якога ў выпадку чаго магчыма сфармаваць экстранна сфармаваць дэсант і падтрымаць прынамсі аўтобусны рух у Менску. Таму масштаб фінансавання большы за вашыя лічбы.

На конт Добкіна пытанне спрэчнае - а яму гэта сапраўды трэба? С кропкі погляду бізнэсу - сэнсу ўжо няма, бо топавых кадраў у Беларусі ўжо не засталося. Моладзі для падрыхтоўкі таксама няшмат, бо ўсе з'язджаюць + дэмаграфічная яміна.

А крыпта блакуецца на раз, бо там таксама плацяжы з-за мяжы.

Таму застаюцца толькі эканамічны калапс альбо вайна. І на мой погляд - другі варыянт ужо вельмі верагодны, і ён пацягне за сабою першы.
0
Алег/адказаць/
14.03.2024
Сымон, очень смешно. Особенно про блокировку крипты)))
0
Алег/адказаць/
14.03.2024
Сымон, троль обыкновенный,который сам не удосужился изучит вопрос, но при этом стоит задача убедить других в своей правоте,пользуясь неосведамленностью читателенй нн. Прямо как чат gpt 3.5)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031