Знайсці
13.03.2024 / 19:357РусŁacБел

У Латвіі прапанавалі пабудаваць каля мяжы з Беларуссю АЭС, людзі абурыліся

Міністэрства клімату і энергетыкі Латвіі назвала шэсць месцаў у краіне, дзе ў перспектыва магчыма будаўніцтва АЭС. Адна з лакацый — каля возера Разнас, гэта прыкладна за 30 км ад мяжы з Беларуссю. Пакуль у латвійскіх уладаў няма канкрэтных планаў па будаўніцтве, але нават размовы пра гэта выклікалі незадаволенасць мясцовых жыхароў у сацсетках, піша lsm.lv.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sattawat Srichuay / vecteezy.com

«Я ўвогуле ў шоку ад гэтага. Тут забаронена ўсё — катацца на квадрацыклах, гідрацыклах вакол Разнас, таму што «эка, эка», і раптам тут збіраюцца будаваць АЭС?» — здзіўляецца Санта Віша-Гайсіня, турыстычная фірма сям'і якой знаходзіцца на беразе возера Разнас у Рэзекненскім краі.

Жанчына лічыць, што такі аб'ект негатыўна паўплывае на жаданне турыстаў туды ехаць.

Каментатары ў сацыяльных сетках таксама выказалі незадаволенасць такім патэнцыйным месцам для АЭС, заявіўшы, што возера ў нацыянальным парку Разнас — месца адпачынку.

Дэпартамент аховы прыроды, які кіруе нацыянальным паркам, пакуль не атрымаў інфармацыі пра планы міністэрства, але ўжо заявіў, што АЭС не варта будаваць на прыроднай тэрыторыі пад аховай.

З гэтым згодны і старшыня Рэзекненскай краявой рады Монвід Шварц:

«Абсалютна непадыходзячае месца з пункту гледжання аховы прыроды — гэта тэрыторыя пад аховай. І з тэхнічнага пункту гледжання, прынамсі ў свеце, такія электрастанцыі размяшчаюць там, дзе ёсць непасрэдны калектар энергіі або ёсць блізкія транзітныя дарогі да буйных злучэнняў».

У сваю чаргу, міністр клімату і энергетыкі Латвіі Каспар Мельніс паведаміў, што карта складалася больш за 10 гадоў таму, калі геапалітычная сітуацыя была іншай.

«Цяпер сітуацыя памянялася. Таму карта, калі б яна была зробленая сёння, верагодна, была б іншай», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Арыштавалі і выставілі на продаж самую магутную ў Беларусі сонечную электрастанцыю

Другая АЭС у Беларусі можа з'явіцца на поўдні краіны

БелАЭС сумарна выпрацавала 25,4 млрд кВт⋅г электраэнергіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4
1
Апенгеймер/адказаць/
13.03.2024
Латвійскую АЭС трэба будаваць так, каб яна разам з БелАЭС і Ігналінскай АЭС склалі раўнабаковы трохкутнік. Будзе такі Белк-Бвлцкі атамны трохкутнік, турыстаў можна будзе вазіць (у свінцовых скафандрах).
3
Климатоидный артрит /адказаць/
14.03.2024
Пуфик,я про таких как ты говорил. если ты посмотришь на нытье тетки в квоте и прочитаешь комент то сможешь понять кому он относился?  нет? ну и ладно. 
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.03.2024
 Климатоидный артрит

Угу. Если радиоактивные отходы в Сомали или в Украине закапывать, как делают "развитые" страны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031