Знайсці
13.03.2024 / 13:085РусŁacБел

«Я проста ў ах*і». Памятаеце відэа пра стан дарог у Гомельскай вобласці? Пракуратура завяла крыміналку на дарожнікаў

Пасля скаргаў у інтэрнэце на ямы на трасе «мяжа РФ — Гомель — Кобрын» і больш за 26 аварый пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу. 

Скрын відэа з трасы М-10

Пракуратура Рэчыцкага раёна па выніках праверкі, праведзенай для ўстанаўлення прычыны працяглага капітальнага рамонту ўчастка аўтамабільнай дарогі, узбудзіла крымінальную справу аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса.

Падставай для праверкі сталі крытычныя выказванні грамадзян у інтэрнэце наконт шматлікіх ям на дарожным палатне і больш як 26 ДТЗ у сувязі з гэтым.

Згодна з матэрыяламі справы намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве і начальнік службы па тэхнічным наглядзе за будаўніцтвам РУП «Гомельаўтадар», дырэктар філіяла дарожна-будаўнічага ўпраўлення №17 ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №2 г. Гомеля» з карыслівай і асабістай зацікаўленасці арганізавалі складанне заведама фальшывых афіцыйных дакументаў. То-бок рабілі рамонт на паперы. 

У прыватнасці, паводле следства, яны ўнеслі ў іх недакладныя звесткі і запісы аб выкананні работ па капітальным рамонце ўчастка аўтамабільнай дарогі М-10 «мяжа Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын». Затым склалі і падпісалі акты выкананых будаўнічых і іншых спецыяльных мантажных работ за снежань 2023 года, а таксама даведкі аб кошце гэтых работ.

Падазраваных вінавацяць, што яны незаконна атрымалі з бюджэту больш за 3 млн рублёў.

Як піша пракуратура, капітальны рамонт аб'екта «Аўтамабільная дарога М-10 граніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын» выконваўся ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі на 2021-2025 гады». 

Траса М-10 стала вядомай у тыктоку пасля ўражвальнага відэа, якое паглядзелі больш за 800 тысяч разоў. 

 

@xammozur M10 со вьезд в Калинковичский р-н со стороны Гомеля #дорога#м10#ямы#мозырь#гомель♬ оригинальный звук - Хамство на дорогах Мозыря

Чытайце таксама:

Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
13.03.2024
У Беларусі ўсе выбары на паперы. Суцэльныя прыпіскі і фальсіфікацыі. Гэта робіць арганізаваная банда на чале з Карпенка . Раней з Ярмошынай. Але, пракуратура! Слабо крыміналку завесці?
0
Кіроўца/адказаць/
13.03.2024
Дарогі Рэчыцкага раёна — гэта суцэльны ах*й. Можна падумаць, мясцовая пракуратура па гэтых дарогах не катался, каб прызадумацца і без ютуб-роліка.
0
Кропыль Антось/адказаць/
13.03.2024
Гэтая іх пракуратура у Віцебскай вобласці бывала? У раёне Міор, Верхнядзвінска. Там жах, а не дарогі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031