Знайсці
27.02.2024 / 21:262РусŁacБел

Былога трэнера Крысціны Ціманоўскай адхілілі на пяць гадоў ад спорту за скандал на Алімпіядзе-2020

Дысцыплінарны трыбунал (Athletics Integrity Unit) адхіліў беларускага трэнера Юрыя Маісевіча ад спорту на 5 гадоў за парушэнне правоў беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай на Алімпіядзе-2020 у Токіа. Трыбунал вызначыў, што Маісевіч парушыў стандарты паводзін, устаноўленыя Кодэксам этыкі, паведаміла Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Гаворка ідзе пра былога трэнера бягухі Крысціны Ціманоўскай, якую члены беларускай дэлегацыі змушалі пакінуць Алімпійскія Гульні ў Токіа. Справа аб парушэнні этыкі была перададзена ў AIU Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) і Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) 30 верасня 2021 года. У студзені 2023 года Маісевічу было выстаўлена абвінавачванне ў парушэнні Кодэкса этыкі World Athletics.

Дысцыплінарны трыбунал вызначыў, што Юрый Маісевіч парушыў стандарты паводзін, устаноўленыя Кодэксам этыкі, паколькі яго дзеянні былі прызнаныя «відавочнай абразай годнасці спартсмена і злоўжываннем […] уладай». 

З 2021 года разгляд дысцыплінарнай справы па абароне правоў Крысціны Ціманоўскай і прыцягненні да адказнасці спартыўнага функцыянера суправаджалі юрысты Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегала. Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны. Пазней спартсменка пераехала ў Польшчу і атрымала грамадзянства гэтай краіны.

Чытайце таксами:

Ціманоўская заваявала срэбны медаль на чэмпіянаце ў Польшчы

«Гэта не проста курортны раман ці момант помсты». Крысціна Ціманоўская пра развод і новыя адносіны

Ціманоўская прабегла 200 метраў з сімвалічным вынікам 23.34 і страціла прытомнасць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5
0
Правдоруб /адказаць/
27.02.2024
Конкретный мойшевич! Этих старых пердунов на задворки спорта нужно отправлять!
0
Тутэйшы/адказаць/
28.02.2024
Кацапскі парабак няхай зараз едзе да сваіх паноў з казкамі як 'нашы' супраць Напалеона ваявалі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930