Знайсці
26.02.2024 / 17:5010РусŁacБел

Калі амерыканцы спыняць дапамогу Украіне, то застанецца толькі два варыянты — былы прэзідэнт Польшчы Кваснеўскі

Аляксандр Кваснеўскі, якога палякі лічаць найлепшым прэзідэнтам за ўсю гісторыю сучаснай Польшчы, выказаў свой погляд на палітыку ЗША пасля наступных прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне і перспектывах развіцця сітуацыі ў Еўропе і ў нашым рэгіёне ў прыватнасці.

Аляксандр Кваснеўскі. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

Аляксандр Кваснеўскі быў прэзідэнтам Польшчы ў 1995—2005 гадах. Пры ім, былым камунісце, Польшча паспяхова ўвайшла ў Еўрасаюз і НАТА і пачаўся перыяд бурнага эканамічнага росту. Інтэрв'ю з ім выйшла на партале OKO.press. Знаёмім з самымі цікавымі момантамі.

«У Амерыкі ёсць праблема»

Разважаючы пра будучыя прэзідэнцкія выбары ў ЗША, Кваснеўскі адзначыў, што «амерыканскія выбары дзівяць, таму што краіне, дзе 340 мільёнаў жыхароў, найлепшыя ўніверсітэты свету, шмат таленавітых і амбіцыйных людзей, даводзіцца выбіраць паміж 81-гадовым і 77-гадовым».

На яго думку, «у Амерыкі ёсць праблема. Калі вы паглядзіце на эліту ў Кангрэсе, то ўбачыце, што патрэбная новая хваля палітыкаў, якія зменяць гэтую краіну. <…> Мне б хацелася, каб яна не была такой старой. Таму што гэта ненармальна і не адпавядае патрэбам саміх ЗША і ўсяго свету».

Пра крызіс амерыканскай дэмакратыі

Кваснеўскі лічыць цалкам рэалістычным сцэнар перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Дональда Трампа. Разважаючы пра тое, чаму амерыканцы гатовыя зноў галасаваць за гэтага палітыка, ён называе некалькі прычын.

Па-першае, у ЗША існуе мноства сацыяльных праблем. «Амерыка ўсё яшчэ церпіць ад фінансавага крызісу 2007—2009 гадоў. Сярэдні клас скарачаецца. Многія людзі страцілі свае дамы, бо не змаглі выплаціць іпатэку. Мы бачым, як семʼі качуюць ў кемперах, блукаюць па Амерыцы і шукаюць працу. І гэта частка праўды пра сённяшнія Злучаныя Штаты. Рашэнне гэтых праблем не было прадумана наступнымі прэзідэнцкімі камандамі, і Трамп пачаў на гэтай хвалі будаваць сваю падтрымку».

Па-другое, Трамп умела маніпулюе грамадскай думкай. «Трамп — медыйная жывёла. Ён хутка зразумеў, што яго прысутнасць у СМІ накіраваная не на прадстаўленне палітычных праграм, а на маніпуляванне грамадскай думкай. І ў гэтых адносінах ён выключна эфектыўны».

Трэцяй прычынай поспеху Трампа, на думку Кваснеўскага, зʼяўляецца крызіс дзвюх асноўных амерыканскіх партый і амерыканскай дэмакратыі.

«Крызіс амерыканскай дэмакратыі — жахлівая навіна, таму што на працягу дзесяцігоддзяў яна была кропкай адліку для дэмакратычнага свету. Мы захапляліся, наколькі яна ўраўнаважаная, як яна клапоціцца пра каштоўнасці і г. д. Цяпер яна працуе горш, я не кажу, што зусім не працуе, але горш».

Кваснеўскі адзначае, што ягоная апошняя надзея на тое, што «некаторыя выбаршчыкі-рэспубліканцы адумаюцца і вырашаць падтрымаць Нікі Хэйлі, якая прадстаўляе больш здаровы кірунак партыі і мае фармат сучаснага лідара».

Але нават калі Трамп пераможа, адзначае палітык, яго ўлада, як і ў першы тэрмін, будзе абмежаваная сістэмай стрымак і супрацьвагаў.

«Трамп не разумее і не шануе НАТА»

У часы свайго прэзідэнцтва Дональд Трамп заяўляў, што НАТА «скамянелая і састарэлая арганізацыя, якая мае мноства праблем». Цяпер ён заяўляе, што «закліча» Расію «зрабіць усё, што яна захоча», з краінамі НАТА, якія вылучаюць менш за 2% ВУП на сваю абарону.

На думку Кваснеўскага, «Трамп проста не разумее і не шануе Атлантычны пакт. <…> Стаяць у баку ад НАТА не мае сэнсу для ЗША, паколькі НАТА было створана ў 1949 годзе як інструмент, які даў Злучаным Штатам дамінуючае становішча ў еўраатлантычнай зоне. І так застаецца дагэтуль. Кандыдат у прэзідэнты і былы амерыканскі прэзідэнт павінен гэта ведаць, ён павінен разумець стратэгічныя інтарэсы ЗША.

Калі роля Амерыкі ў НАТА аслабне ці нават калі ЗША выйдуць з НАТА, гэта будзе геастратэгічная змена, параўнальная з распадам Савецкага Саюза ў 1991 годзе».

У выпадку паслаблення трансатлантычных сувязяў, вяртання амерыканскага ізаляцыянізму ў той ці іншай форме, Еўропе давядзецца істотна больш выдаткоўваць на вытворчасць узбраення, засяродзіцца на стварэнні еўрапейскіх сіл хуткага рэагавання, паляпшэнні каардынацыі і, магчыма, нават стварэнні агульнага еўрапейскага войска.

Але такія змены зоймуць гады. У кароткатэрміновай перспектыве мала што можна зрабіць, але ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве гэта неабходна.

Што будзе, калі ЗША спыняць дапамогу Украіне

Аляксандр Кваснеўскі лічыць адзінай рэальнай гарантыяй бяспекі для Украіны яе сяброўства ў НАТА. Але гэта павінна адбыцца пасля завяршэння вайны з Расіяй.

Калі падчас вайны амерыканцы спыняць або значна скароцяць дапамогу Украіне, то, на думку Кваснеўскага, застанецца два варыянты:

«Па-першае, Еўропа возьме на сябе гэтыя нявыкананыя амерыканскія абяцанні, гэта значыць пачне плаціць больш, чым плаціць сёння, за падтрымку баяздольнасці Украіны і існаванне дзяржавы ў цэлым.

А другое — калі мы гэтага не зробім, Пуцін захопіць Украіну, пасадзіць у Кіеве прарасійскі ўрад, пачнецца паляванне на ўкраінскіх «фашыстаў ці нацыстаў», як ён называе абаронцаў краіны, і мы будзем мець яшчэ большую трагедыю, чым сёння».

На думку палітыка, падмацаваны перамогай над Украінай, Пуцін працягне напады на суседнія краіны з мэтай узнаўлення Савецкай імперыі.

«Пра нашу частку Еўропы ён падумае толькі на наступным этапе», — лічыць польскі палітык.

«Надышлі часы, калі лёгкасць бяспечнага існавання была парушаная. Я не кажу, што яе ў нас аднялі зусім, але яна была парушаная сурʼёзна», — заўважае былы прэзідэнт Польшчы.

У канцы інтэрвʼю былы прэзідэнт Польшчы зазначыў, што ён спадзяецца, што Еўропа саспее да таго, каб паклапаціцца пра сваю бяспеку.

Чытайце яшчэ:

Бацька экс-прэзідэнта Польшчы Кваснеўскага быў дырэктарам беларускай школы

Кваснеўскі: Пасля Украіны Пуцін хоча захапіць Беларусь, Казахстан і Латвію

Палякі сказалі, каго лічаць найлепшым прэзідэнтам у гісторыі

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
104
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
8
2
Freddy /адказаць/
26.02.2024
руский, это внутренний долг США. Мы граждане страны платим за этот долг.
3
Янка/адказаць/
26.02.2024
Freddy , піраміда іпатэчнага крызісу ў ЗША была сфармаваная падчас прэзідэнтства рэспубліканца Буша і абрынулася напрыканцы ягонай кадэнцыі. Змагацца ж наступствамі іпатэчнага крызіса давялося дэмакрату Абаме, але плён працы Абамы прыйшоўся на кадэнцыю Трампа, які і прыпісаў сабе лаўры. Сапраўдную "якасць" прэзідэнцтва Трампа высвятліла пандэмія ковіда, да якой адміністрацыя Трампа апынулася цалкам непадрыхтаванай. Ў выніку смяротнасць ў США ад ковіду ў 2020 склала 500 тысяч чалавек (0.15% насельніцтва) - сярод заходніх краін адносна параўнальна было толькі ў Італіі. Дарэчы, ў лукашэнкаўскай Беларусі ў 2020 гэты паказчык быў больш чым удвая горшым - 30 тысяч кавідных смерцей альбо 0.33% насельніцтва. І зноў змагацца з наступствамі крызісу давялося дэмакратам. Спачатку Байдэн спыніў рост ковіднай смертнасці ў 2021, а ў 2022 ЗША перамаглі пандэмію і аднавілі эканамічныя паказчыкі. О така малята.
2
Статыстыка/адказаць/
27.02.2024
Freddy , Амерыканцы лічаць Абаму лічаць адным з лепшых прэзідэнтаў за ўвесь час, а Трампа найгоршым. Вось напрыклад, Абама - 7, Байден - 14, Трамп апошні 45. https://www.latimes.com/opinion/story/2024-02-18/trump-biden-presidents-day-ranking-poll-election-2024
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930