Знайсці
08.02.2024 / 20:524РусŁacБел

Вучоныя выявілі дзіўную сувязь паміж тэмпературай цела і дэпрэсіяй

Карэляцыя паміж больш высокай тэмпературай цела і цяжкімі сімптомамі дэпрэсіі адкрывае новыя магчымасці яе лячэння шляхам рэгуляцыі тэмпературы.

Фота: LordHenriVoton / Getty Images

Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Scientific Reports, выявіла, што людзі з дэпрэсіяй маюць больш высокую тэмпературу цела. Праўда, вучоныя не пазначаюць, дэпрэсія выклікае павышэнне тэмпературы ці наадварот. Таксама невядома, ці з'яўляецца больш высокая тэмпература цела ў людзей з дэпрэсіяй праявай зніжэння здольнасці арганізму да самаахалоджвання, вынікам метабалічных працэсаў ці камбінацыяй першага і другога.

Вучоныя прааналізавалі даныя больш за 20 тысяч удзельнікаў, якія насілі прыладу, якая вымярае тэмпературу цела, і таксама штодня паведамлялі пра сваю тэмпературу і сімптомы дэпрэсіі. Сямімесячнае даследаванне пачалося ў пачатку 2020 года і ахапіла 106 краін.

Вынікі паказалі, што з павелічэннем цяжкасці сімптомаў дэпрэсіі ва ўдзельнікаў павышалася тэмпература цела. Даныя пра тэмпературу цела таксама паказалі тэндэнцыю да больш высокіх ацэнак дэпрэсіі ў людзей, чыя тэмпература менш вагалася на працягу 24-гадзіннага перыяду, але гэтая заканамернасць не была статыстычна значнай.

На думку аўтараў, іх даследаванне пралівае святло на тое, як можа працаваць новы метад лячэння дэпрэсіі. Некаторыя папярэднія даследаванні паказалі, што гарачыя ванны ці сауны могуць зменшыць дэпрэсію. Магчыма, гэта адбываецца за кошт стымулявання самаахалоджання, напрыклад, праз потавыдзяленне.

Такі метад паказаў большую эфектыўнасць, чым прамое ахалоджванне з дапамогай, напрыклад, ледзяной ванны.

Вучоныя спадзяюцца, што ў будучыні знойдуць спосаб кантролю тэмпературы цела людзей з дэпрэсіяй каб своечасова праводзіць лячэнне цеплавымі працэдурамі.

Чытайце яшчэ:

«Я суткамі ляжала нерухома». Шчырая гісторыя адной перамогі над дэпрэсіяй

Вучоныя выявілі, што аптымісты маюць горшыя кагнітыўныя здольнасці

Навукоўцы ўздзеяннем электратоку зрабілі людзей больш падатнымі на гіпноз

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
3
0
Paliašuk/адказаць/
08.02.2024
Ускосна гэтую тэорыю пацвярджае факт, што ў тых, хто ўжо астыў, дэпрэсіі не бывае.
2
Dr. Ivanoff/адказаць/
08.02.2024
Вы это прекратите писать всякие безобразия. Ведь глупости же, факи,..ой, фэки,..нет, фэйки! Дело не в температуре, и даже не в теле. Вот у собак температура тела 39, и никакой депрессии ! А они не пьют! Просто бухло умерьте, хоть задним числом это и не возможно, но уж как есть.
1
Тэкля/адказаць/
14.02.2024
Брахня! У мяне 35.5. І пры гэтым дэпрэсія
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031