Знайсці
19.12.2023 / 14:22РусŁacБел

Гістарычнаму цэнтру Навагрудка прысвоілі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння

18 снежня Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці шасці новым аб’ектам і элементам.

Гістарычнаму цэнтру Навагрудка XII-XX стст. надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» (то-бок міжнароднае значэнне).

Фота: kulturagrodno

Беларускія гісторыкі лічаць, што Навагрудак быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Адна з яго каштоўнасцяў — рэшткі замка, які існаваў тут ужо ў XI-XII стагоддзі.

Касцёл ва Ушачах. Фота: probelarus.by

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоілі касцёлу святога Лаўрэнція 1913 г. ва Ушачах з аднясеннем да катэгорыі «2» (нацыянальнае значэнне).

Капліца ў Краснаазёрным (парафія Юды Тадэвуша ў Вішневе). Фота: catholic.by

Капліцы святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII ст. у в. Краснаазёрнае Смаргонскага раёна з аднясеннем да катэгорыі «3» (рэгіянальнае значэнне).

Касцёл у Лынтупах. Фота: vedi.by

Касцёлу святога апостала Андрэя 1908-1914 гг. у Лынтупах Пастаўскага раёна з аднясеннем да катэгорыі «3» (рэгіянальнае значэнне).

Таксама статус гісторыка-культурнай спадчыны прысвоены культуры беларускай дуды на Гомельшчыне (катэгорыя «Б») і тэхналогіі аплятання бяростай ганчарнага посуду ў Віцебскай вобласці (катэгорыя «Б»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031