Знайсці
23.08.2017 / 19:204РусŁacБел

Навукоўцы высветлілі, што самы папулярны антысептык негатыўна ўплывае на клеткі

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэвісе высветлілі, што злучэнні чацвярцічнага амонію, якія маюць дэзынфікуючыя ўласцівасці, запавольваюць працу мітахондрый, таму вытворчасць энергіі ў клетках скарачаецца. Даследаванне было апублікаванае ў часопісе Environmental Health Perspectives.

Крышталі амонію. Фота Flickr

Злучэнні чацвярцічнага амонію выкарыстоўваюцца ў вытворчасці зубных паст, сродкаў для паласкання рота, кропель для вачэй, шампуняў, ласьёнаў і іншых бытавых хімікатаў. Гэтае рэчыва шырока ўжывалася ў якасці антысептыку пачынаючы з 1940-х гадоў і выцесніла з рынку іншае супрацьгрыбковае і бактэрыцыднае злучэнне — трыклазан.

Па словах аўтараў працы, дзеянне злучэнняў чацвярцічнага амонію выклікае неспакой, таму што ўплыў іншых рэчываў на мітахондрыі, напрыклад, пестыцыду ратэнону, павышае рызыку хваробы Паркінсана. Цалкам магчыма, лічаць яны, што і даследаванае хімічнае рэчыва можа негатыўна ўздзейнічаць на арганізм чалавека.

Таксама было заўважана, што пры тых жа канцэнтрацыях чацвярцічнага амонію ў клетках запавольваліся не толькі функцыі мітахондрый, але і актывацыя гармона эстрагену, адказнага за рэпрадуктыўную функцыю ў жанчын.

Раней навукоўцы высветлілі, што тое ж рэчыва ўплывае на рэпрадуктыўную функцыю мышэй, а таксама знайшлі сувязь паміж чацвярцічным амоніем і праблемамі развіцця нервовай сістэмы грызуноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930