Знайсці
16.08.2017 / 15:3811РусŁacБел

Мінадукацыі: Рашэнне аб часе пачатку ўрокаў прымаюць самі школы

Рашэння аб часе пачатку ўрокаў у школах прымаюць самі адміністрацыі ўстаноў адукацыі, паведаміла Sputnik прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Беларусі Людміла Высоцкая.

«Ёсць рэкамендаванае: для школ, якія працуюць у адну змену, — 9:00 раніцы. Далей ужо вырашаюць усё на месцах», - паведамілі Sputnik ў Мінадукацыі.

У самым ведамстве інфармацыі аб тым, які працэнт школ вырашылі перанесці пачатак урокаў на 9:00, няма. Бацькі могуць даведацца расклад у адміністрацыях школ - яны ўжо павінны былі вызначыцца з часам.

У міністэрстве падкрэслілі, што пры прыняцці такога рашэння адміністрацыя школы павінна зыходзіць выключна з інтарэсаў дзяцей — ці будуць яны моцна стамляцца. Першымі ўрокамі рэкамендавана праводзіць тыя, якія не патрабуюць ад вучняў сур'ёзнага напружання. Ставіць на першы ўрок кантрольныя і праверачныя нельга.

Увесну чыноўнікі аб'яўлялі, што больш за 82% сярэдніх школ у новым навучальным годзе пяройдуць на прапанаваны прэзідэнтам графік, у крыху больш за 17% устаноў сярэдняй адукацыі першы званок празвініць у 08:30 і менш за палову адсотка школ не будуць пераносіць пачатак заняткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031