Знайсці
08.05.2024 / 08:525РусŁacБел

Кацярына Ваданосава расказала, як піла піва з Дзермантам і была з Марзалюком на курганах

Спявачка і вядучая Кацярына Ваданосава згадала, якімі былі прапагандыст і дэпутат у ранейшыя часы.

Кацярына Ваданосава. Скрын відэа belsat_news / YouTube

Кацярына ў выпуску праграмы «Шчыра кажучы» на «Белсаце» расказала, што з Аляксеем Дзермантам у час сваёй вучобы ва ўніверсітэце ёй давялося пару разоў піць піва ў чабурэчнай, у якой абвяшчалі Беларускую Народную Рэспубліку.

«У яго былі нейкія касякі, «панбалтызм» у галаве. Цяпер у яго наадварот — еўразійства. Але тады ён мне падаваўся трошкі смешным персанажам, але даволі адукаваным»,

— кажа яна.

Ваданосава таксама прыгадала, што з дэпутатам і гісторыкам Ігарам Марзалюком ёй давялося сустракаць Дзень археолага «на нейкіх курганах пад дажджом». Тады Марзалюк ёй падаўся цікавым, дасведчаным чалавекам.

«Што з ім сталася цяпер, як ён мірыць у сваёй галаве захапленне гісторыяй, беларускую мову, якую ён паважае і любіць, і любоў адначасова да дыктатуры, да Лукашэнкі, я не ведаю. Мусіць быць нейкая мудрагелістая разьба ў гэтых шасцярэньках, каб яны з'ядналіся, што мне гэта незразумела», — дзівіцца Ваданосава.

Адносна шчырасці дэпутата і члена-карэспандэнта Акадэміі навук спявачка і тэлевядучая заўважае:

«Можа быць і шчыры, але гэта шчырасць трохі шызафрэнічная».

Чытайце таксама:

Як Азаронак стаў такім? Новыя факты з біяграфіі самага адданага Лукашэнку прапагандыста

Мы еўрапейцы ці еўразійцы? Марзалюк узбаламуціў лукашысцкія тэлеграм-каналы

Аляксей Дзермант у пошуках ворагаў выйшаў на самога сябе ў маладосці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ванда Станиславовна/адказаць/
08.05.2024
Опять новость про Дермана, сколько можно. Морзалюк хоть депутат, а этого никуда не взяли, как блогер был, так блогером и помрет, милаха.
6
Максим Дизайнер/адказаць/
08.05.2024
Все верно. Пили вместе пиво. Как засветился сладенький ЕС на горизонте - перестали.
0
Проста жыхар/адказаць/
08.05.2024
Янка гаспадар, 100%. Дзермант - гэта псеўданім, для выкарыстання неабавязковы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031