Знайсці
12.04.2023 / 19:2114РусŁacБел

Аляксей Дзермант у пошуках ворагаў выйшаў на самога сябе ў маладосці

Вядомы пралукашэнкаўскі і прарасійскі прапагандыст Аляксей Дзермант у сваім тэлеграм-канале падзяліўся назіраннем, што «ў Беларусі ўсё яшчэ застаюцца невялікія напаўпадпольныя нацыяналістычныя секты, прынамсі, у публічным полі». Пікантнасць у тым, што публічны данос ён зрабіў на той інтэлектуальны кірунак, ля вытокаў якога сам доўга стаяў і які доўгі час асацыяваўся перадусім з ягоным іменем.

Апалчыўся прапагандыст на, як ён выказаўся, «секту пралітоўскіх нацыяналістаў-неапаганцаў Svajksta», якім «вельмі не падабаецца еўразійства і ўсходнеславянская (руская) ідэнтычнасць».

Дзермант, які ў маладосці сам усім гэтым, мякка кажучы, грашыў (сам ён гэта акрэслівае так: «я ў балта-славянскім пытанні ў свой час глыбока разабраўся»), цяпер «прыйшоў да высновы, што тэорыя «балцкага субстрату» мае патрэбу ў сур'ёзнай карэкціроўцы — самі «балты» эвалюцыянавалі ў славян і ў беларусаў/рускіх, няма паміж імі ніякага разрыву».

«Балцкі шлях», паводле сённяшняга Дзерманта, — гэта «шлях павольнага памірання», у той час як «славянскі — жыцця і развіцця». 

А «перыферыйны нацыяналізм рэліктавых народаў (літоўцаў і латышоў) для беларусаў абернецца стратай энергіі для развіцця і выміраннем — тым, што адбываецца з імі ўжо на працягу тысячы гадоў». Калісьці ён гэтак жа сама горача і з такім самым імпэтам адстойваў зусім процілеглае.

Пра пакручастую ідэйную эвалюцыю аднаго з найадыёзнейшых клеўрэтаў цяперашняга рэжыму чытайце больш па спасылцы:

Дзермант: метамарфозы. Як неанацыст і паганец палюбіў Лукашэнку, Расію і вайну

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
19
Ха-ха
42
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7
0
Valadzimir/адказаць/
12.04.2023
ввв, калі Вы пра "паганцаў-балтаў літовцев", то гэта лухта, выцмактаная з пальца, якую Дзермант "распрацоўваў" і друкаваў у альманахе "Druvis" "Цэнтру этнакасмалогии "KRYUJA" . Але тое-сёе ў гэтым альманаху было, канешне, цікавае. Зараз нічога падобнага не друкуецца. І аказалася, як мінімум, адзін з нумароў "Druvis" (№3, 2011) можна пачытаць - спасылка на яго ёсьць на старонцы  "Вікіпедыі", прысьвечанай Дзерманту.
1
Ландскнехт/адказаць/
12.04.2023
Gorliwy Litwin, ну так и ты монетизируй, а то столько валтузни, но всё никак.
0
дочка МД/адказаць/
13.04.2023
как
а я
мать его кра
сота...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031