Знайсці
08.08.2017 / 07:06РусŁacБел

Палеантолагі знайшлі вялікую колькасць касцей дыназаўраў і мамантаў

Невядомае раней скапленне касцей дыназаўраў і мамантаў выявілі палеантолагі ў Краснаярскім краі Расіі, паведамляе прэс-служба Томскага ўніверсітэта, чые спецыялісты зрабілі адкрыццё.

Ілюстрацыйнае фота © Fotolia / Krugloff

«Галоўнай задачай паездкі быў не пошук выкапнёвых арганізмаў, а дэталёвае стратыграфічнае апісанне ўсёй тоўшчы разрэзу, але ў працэсе геалагічных даследаванняў навукоўцам атрымалася выявіць рэшткі буйных траваедных (меркавана, заўраподаў і сцегазаўраў) і драпежных дыназаўраў. У «мамантавым узроўні» знойдзеныя косткі мамантаў, насарогаў і драпежнікаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Па словах навукоўцаў, да цяперашняга часу гэты вельмі буйны разрэз у мезазойскай частцы палеанталагічна быў амаль «нямы», гэта значыць, у старажытных адкладаннях сустракалася толькі рэдкая пыльца вымерлых раслін. 

«Цяпер мезазойская частка разрэзу мае палеанталагічнае абгрунтаванне свайго ўзросту - ранняга мелу імаверна, 120-100 мільёнаў год таму), што вельмі важна для палеанталогіі і стратыграфіі. Вывучаючы гэтыя рэшткі, мы можам удакладніць узрост адкладанняў», - прыводзяцца ў паведамленні словы кіраўніка групы.

РІАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031