Знайсці
01.08.2017 / 11:081РусŁacБел

Навальніца ў Пружанах паваліла векавыя дрэвы

Пружаны напярэдадні ўвечары апынуліся пад ударам стыхіі. Жыхары горада ў сацыяльных сетках паведамляюць пра вялікую колькасць паваленых дрэў, абарваных лініях электраперадач. Напярэдадні ў горадзе прайшоў лівень, выклікаўшы падтапленні ў некалькіх раёнах. Моцны вецер паваліў дрэвы, вывернуўшы некаторыя з коранем. Мясцовыя жыхары паведамляюць таксама пра абарваныя лініі электраперадач і пашкоджаныя машыны, дахі і цяпліцы. А ў вёсцы Жадзены Пружанскага раёна выпаў буйны град.

Як паведамлялася, сіноптыкі 31 ліпеня абвясцілі на другую палову дня з-за навальніцы аранжавы ўзровень небяспекі. Ён захаваецца і 1 жніўня, але з-за спякоты. Днём па паўднёвай палове краіны будзе 30-34 градусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031