Знайсці
01.08.2017 / 11:013РусŁacБел

Лукашэнка не выключае стварэння на тэрыторыі «Вялікага каменя» прадпрыемстваў сістэмы ВПК

Аляксандр Лукашэнка не выключае стварэння на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» прадпрыемстваў сістэмы ваенна-прамысловага комплексу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце КНР Сяо Яцінам, перадае карэспандэнт БелТА.

У якасці аднаго з кірункаў для развіцця ўзаемадзеяння Лукашэнка назваў сумеснае з дзяржаўнымі карпарацыямі ўмацаванне вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва. «Цалкам магчыма і нядрэнна было б стварэнне ў парку высокатэхналагічных прадпрыемстваў сістэмы вайскова-прамысловага комплексу. Можна сумесных, можна кітайскіх. І трэба, каб кітайскія карпарацыі ВПК прыйшлі ў гэты парк», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031