Знайсці
01.08.2017 / 09:3511РусŁacБел

Крымінальнік, які страляў у клубе ў Міхаіла Захарава, правёў 8 гадоў у адзіночнай камеры

Ягонае прозьвішча стала вядома ў 1998 годзе, калі ў менскім начным клюбе «Макс-шоў» ён параніў зь пісталета хакейнага трэнэра Міхаіла Захарава і ахоўніка клюбу. За гэта Логінаў быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўленьня волі. Сьведкам таго інцыдэнту стаў старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар, які быў госьцем клюбу.

Як сказаў Свабодзе сябра сацыяльна-інфармацыйнай установы «ТаймАкт», былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, судзіць Логінава будуць па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ.

«Прычыны працягу зьняволеньня Логінава — стандартныя для такіх месцаў: дрэнна прыбраны ложак, парушэньне формы адзеньня, адмова ад дзяжурстваў і іншае», — кажа Аўтуховіч.

Паводле суразмоўцы, у «ТаймАкт» па дапамогу зьвярнулася маці Аляксандра Логінава. Яна кажа, што ў сына дрэнны стан здароўя, належнай мэдычнай дапамогі ён не атрымлівае.

Маці кажа таксама, што восем з амаль дванаццаці гадоў у месцах зьняволеньня Логінаў правёў у адзіночнай камэры Гарадзенскай турмы. Цяпер яго ўтрымліваюць у Ваўкавыскай калёніі.

Аляксандар Логінаў вядомы сваёй прыналежнасьцю да арганізаванай злачыннай групоўкі «Пасялковыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031