Знайсці
14.07.2017 / 15:5350РусŁacБел

Лукашэнка пазычыў самалёт Дадону для вяртання ў Кішынёў

Фота прэс-службы прэзідэнта Малдовы.

Аляксандр Лукашэнка прадаставіў самалёт прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону для вяртання ў Кішынёў малдаўскай афіцыйнай дэлегацыі.

Прэзідэнт Малдовы завяршыў свой працоўны візіт у Беларусь і вярнуўся ў Малдову. Звычайна ўсе свае афіцыйныя палёты кіраўнік дзяржавы здзяйсняе звычайнымі рэйсамі, і, у асноўным, эканом-класам.

«Мабыць у Беларусі заўважылі гэта і, улічваючы, што прамога рэйса Мінск — Кішынёў няма, Лукашэнка вырашыў даць малдаўскаму візаві свой чартар для кароткага палёту ў Кішынёў», — паведаміў муніцыпальны дарадца Кішынёва ад Партыі сацыялістаў Гаік Вартанян.

Інфармацыю аб вяртанні ў Кішынёў прэзідэнта Малдовы на самалёце прэзідэнта Беларусі выданню пацвердзілі і ў прэс-службе Дадона.

Мяркуючы па фатаграфіі, гаворка ідзе пра самалёт з урадавага парка Беларусі. На гэтым жа самалёце малдаўская дэлегацыя ў чацвер адправілася з Мінска ў Віцебск на адкрыццё фестывалю «Славянскі базар».

Нагадаем, раней на сустрэчы двух прэзідэнтаў Аляксандр Лукашэнка заявіў Ігару Дадону, што Беларусь гатовая ў любы момант зрабіць для Малдовы ўсё, што ў яе сілах.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031