Знайсці
07.07.2017 / 15:565РусŁacБел

Нарэшце створаны смартфон, які працуе без батарэі

Апісанне тэлефона, распрацаванага супрацоўнікамі Вашынгтонскага ўніверсітэта, апублікавана ў часопісе Proceedings of the Association for Computing Machinery on Interactive, Mobile, Wearable and Ubiquitous Technologies. Неабходную энергію прылада атрымлівае з радыёсігналаў або святла

Стваральнікі смартфона пратэставалі яго на асноўных функцыях: ён можа перадаваць размову і дадзеныя, прымаць каманды карыстальніка. Таксама ўдалося паспяхова патэлефанаваць па Skype.

На дадзены момант прылада спажывае прыкладна 3,5 мікраваты. Гэтую энергію яна можа атрымліваць з радыёсігналаў ад станцый, размешчаных на адлегласці да дзесяці метраў. Іншая крыніца - сонечныя батарэі памерам у некалькі міліметраў, выкарыстоўваючы якія, тэлефон можа працаваць на адлегласці да 17 метраў ад станцыі.

Пасля таго, як тэхналогія распаўсюдзіцца і з'явіцца шчыльная сетка Wi-Fi-роўтараў, смартфонамі без батарэй можна будзе карыстацца паўсюдна. І гэта сапраўды пачатак новай эры ў развіцці камунікацый. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031