Знайсці
07.07.2017 / 19:075РусŁacБел

У Лондане запрацаваў тратуар-генератар электраэнергіі ФОТА

Кампанія PaveGen з 2009 года распрацоўвае тратуарную плітку, якая ператварае кінэтычную энергію пешаходаў у электраэнергію. Апошнім праектам стала лонданская вуліца Bird Street, адзін з тратуараў якой пакрылі спецыяльнай пліткай PaveGen.

Кампанія паведамляе, што электрычнасць пліткі выпрацоўваецца за кошт магнітаў і шпулек. Кожны крок па дарожцы плошчай 10 кв.м на Bird Street стварае колькасць электраэнергіі, якой можна асвятліць тратуар і адначасова прайграваць аўдыёзапісы на калонках, якія знаходзяцца побач. Таксама выкарыстоўваць энергію можна для дэкаратыўнае падсветкі дрэваў і раздачы блютуз-сігналу. 

Чым больш людзей знаходзяцца на дарожцы, тым больш электрычнасці яна вырабляе. Таму для прываблівання пешаходаў аўтары прапануюць размяшчаць уздоўж дарожкі розныя гандлёвыя пункты. 

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031