Знайсці
29.06.2017 / 18:411РусŁacБел

Якуцкая лайка ўпершыню ўбачыла кланаване шчаня, выгадаванае з яе вуха

Кланаваная паляўнічая лайка з Якуціі пазнаёмілася са сваёй «мамай», а дакладней сказаць, донарам — Суутук, паведамляе naukatv.ru.

У пачатку чэрвеня ў гэтым годзе навукоўцы паўднёвакарэйскага інстытута Sooam Biotech Research Foundation сумесна са спецыялістамі з Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта прадставілі свету двух кланаваных лаек.

Шчаняты Бэлэх і Кэрэчээне прайшлі вакцынацыю і растуць здаровымі і актыўнымі. 23 чэрвеня адбылася ўрачыстая прэзентацыя шчанюкоў-клонаў у Якуцку. Цяпер супрацоўнікі інстытута вырашылі, што Бэлэху пара сустрэцца са сваімі «бацькамі», а менавіта з Суутук.

Гаспадар сямігадовай Суутук спачатку не паверыў, што Бэлэх — яе клон. Зразумела, сабакі падобныя адзін да аднаго як дзве кроплі вады, але ўсвядоміць існаванне клона для якуцкага жыхара стала складанай задачай. Суутук, дарэчы, выдатна прыняла трохмесячнае шчаня, якое выгадавалі з клетак, узятых з яе вуха.

У снежні 2016 года на базе лабараторыі ў СВФУ правялі адбор тканак у дарослых асобін якуцкай паляўнічай лайкі — 12-гадовага буйнога белага сабаку па імі Тайга і ў той час яшчэ шасцігадовай самкі Суутук.

Супрацоўнікі расійскага і паўднёвакарэйскага ўніверсітэтаў тлумачаць, што мэтай кланавання з'яўляецца выратаванне спрадвечнай пароды якуцкай лайкі, колькасць прадстаўнікоў якой у апошнія гады рэзка скарацілася з-за мешанак.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031