Як беларусы ў ЗША Купалле адзначылі ФОТЫ
У ноч на 25-е чэрвеня амерыканскія беларусы чарговы раз адзначылі Купалле - прыгожае свята жыцця і кахання, што дайшло да нас з паганскіх часоў. Падрыхтоўкай і арганізацыяй святкавання займаліся сябры Беларуска-амерыканскага згуртавання «Пагоня» - старшыня Віталь Зайка, Валянціна Якімовіч і сям'я Алены і Юрыя Кавальчукоў.
Многія з гасцей прыехалі на Купалле ўпершыню, а некаторыя прывезлі з сабой і маленькіх дзяцей. Валянціна Якімовіч патлумачыла значэнні купальскіх сымвалаў і спеваў, каб кожны лепш зразумеў сэнс гэтага свята і гульняў вакол вогнішча. Агульнаабраныя Купаліш і Купалінка распалілі вогнішча і распачалі святкаванне і спевы.
Адным з найбольш захапляючых рытуалаў, безумоўна, былі скокі праз вогнішча. Арганізатары падтрыхтавалі адмысловы напой, настояны і звараны са шматлікіх зёлкаў і мёду - крупнік.
Варта выказаць шчырую падзяку ўсім, хто прычыніўся да падрыхтоўкі і правядзення Купалля, бо праз падтрымку беларускіх традыцый адбываецца і пашырэнне ведаў пра Беларусь і гуртаванне беларусаў замежжа.