Знайсці
20.06.2017 / 14:459РусŁacБел

Слабо напісаць беларускую дыктоўку без памылак? Запісвайцеся

24 чэрвеня ва ўсіх грамацеяў і грамацеек ёсць магчымасць праверыць свае здольнасці. 

Агульная беларускамоўная дыктоўка пройдзе ў суботу, 24 чэрвеня, у Нацыянальнай бібліятэцы. 

Паколькі сёлета Мінск святкуе сваё 950-годдзе, арганізатары падрыхтавалі адмысловы тэкст пра беларускую сталіцу. Абяцаюць, што дыктаваць будуць вядомыя беларусы.

Тэксты правераць прафесійныя філолагі, вынікі дашлюць удзельнікам па электроннай пошце.

Таго, хто атрымае найвышэйшы бал, дзясятку, чакае спецыяльны прыз ад арганізатараў.

Збор удзельнікаў для рэгістрацыі: 12.00.

Пачатак дыктоўкі: 12.30.

Каб трапіць у залу, дзе будзе ісці дыктоўка, трэба прайсці праз правы бакавы ўваход бібліятэкі (з боку рэстарацыі «Мегаполіс», 2 паверх).

Колькасць месцаў абмежавана, таму для ўдзелу трэба запоўніць заяўку на сайце арганізатараў. 

Калі ўзніклі цяжкасці, дасылайце інфармацыю з кантактнымі дадзенымі на адрас [email protected] — вашу заяўку апрацуюць і патэлефануюць, каб пацвердзіць рэгістрацыю.

«Агульная дыктоўка» — адзін з галоўных сёлетніх карпаратыўных сацыяльных праектаў «Лідскага піва». Ідэя ў тым, каб даць магчымасць беларусам праверыць валоданне беларускай мовай і падтрымаць імкненне ўдасканальваць свае веды.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031